ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ГЭРБАР,

збор выяваў гэрбаў у форме рукапісу ці кнігі.

Г. існавалі ўжо ў палове 13 ст. У выглядзе турнайных сьпісаў і прыпадковых збораў гэрбаў. З разьвіццём інстытута гэрольдаў пачынаецца складаньне Г. пры дварах манархаў, дзе зьбіраюцца гэрбы рыцарства розных краінаў, звычайна ў турнайных мэтах. У 1-й пал. 15 ст. ў заходнеэўрапейскіх Г. зьяўляюцца гэрбы рыцарства ВКЛ — «Armorial Lyncenich» (Брусэль), «Codex Bergshammar» (Стакгольм), «Armorial de la Toison d’Or» (Парыж) ды інш. Некалькі цікавых гэрбаў літоўскіх і рускіх князёў зьмяшчае кроніка Канстанцкага сабору Ульрыка Рыхэнталя.

Найстарэйшым польскім Г. зьяўляецца «Insignorum clenodiorum Regis et Regni Poloniae descriptor» (2-я пал. 15 ст.), аўтарам якога лічыцца Я.Длугаш. У Польшчы, а потым і ў ВКЛ выпрацавалася адмысловая форма Г., якая акрамя выяваў гэрба ўтрымлівала кароткія зьвесткі пра дзеі рода.

Гэрбы беларускай шляхты складаюць «Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego» В.Віюка-Каяловіча. Ён, аднак, зьмяшчае невялікую частку гэрбаў шляхты ВКЛ.

Увогуле, ніводзін Г. не зьяўляецца поўным зборам гэрбаў шляхты сваёй краіны. У Францыі была спроба складання поўнага Г. Францыі, таксама было некалькі спробаў складання гэнеральных Г. усіх гэрбаў (Armorial General).

Зараз большасць манархіяў не праводзяць набілітацый і толькі Гішпанская гэрольдыя займаецца рэгістрацыяй гэрбаў шляхцічаў усіх краін.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1997.

Друкаваная версія: Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. Мн., 1997. С. 173.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002