ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ПРАДВАДЗІЦЕЛЬ ДВАРАНСТВА,
м а р ш а л а к  д в а р а н с т в а,

кіраўнік дваранскай карпарацыі павета ці губерні ў Рас. імперыі.

Пасада ўведзена пад уплывам адпаведных урадаў у дваранскіх карпарацыях Прыбалтыкі і Рэчы Паспалітай (гл. Маршалак). Першыя выбары П.д. ў паветах адбыліся ў 1766. Тэрмін іх дзеяньня абмяжоўваўся 2 гадамі. На кожныя наступныя выбары павінен быў давацца адпаведны ўказ. У 1771 зазначана, што выбары праводзяцца стала, безь сьпец. указаў. У 1775 тэрмін дзейнасьці П.д. падоўжаны да 3 гадоў.

Пасьля Першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772), паводле ўказа ад 13.09.1772 і сьпец. ордэра магілёўскаму і пскоўскаму губернатарам, шляхта Ўсх. Беларусі павінна была прадставіць зьвесткі пра сябе, і толькі пасьля гэтага было дазволена выбіраць маршалкаў (П.д.). Першыя выбары ва Ўсх. Беларусі згадваюцца ў 1777.

Паводле Даравальнай граматы дваранству 1785 дваранскія карпарацыі ўзьніклі і на губернскім узроўні — Дваранскія дэпутацкія сходы, уведзены пасады губернскіх П.д. У час праўленьня Паўла I (1796-1801) дзейнасьць Граматы была адмененая. Адноўлена 02.04.1801 Аляксандрам I.

Мікалай I 06.12.1831 «Палажэньнем пра парадак дваранскіх сходаў, выбараў і службы паводле іх» фактычна перавёў службу па дваранскім выбарам у статус дзяржаўнай. Кандыдатаў у павятовыя і губернскія П.д. выбіралі на губернскіх дваранскіх сходах, губернскага П.д. зацьвярджаў асабіста манарх, павятовага — губернатар.

Указам ад 28.11.1861 у Заходніх губерніях дваранскія выбары забаронены, П.д. і дваранскія дэпутаты прызначаліся ўрадам.

Асн. функцыямі П.д., як кіраўніка дваранскай карпарацыі, былі: прадстаўленьне інтарэсаў дваранскага стану; кіраваньне дваранскімі сходамі; вядзеньне, разам з дэпутатамі дваранства ад паветаў, дваранскай радаводнай кнігі губерні; вядзеньне пасямейных дваранскіх сьпісаў; складаньне і выдача пасьведчаньняў пра лад жыцьця, добранадзейнасьць і стан дваранаў.

З часам пасада П.д. цалкам урасла ў склад агульнадзярж. бюракратыі і апісаньне функцый і абавязкаў П.д. займала каля палутара тысяч старонак «Настольной книги для уездных предводителей дворянства» (СПб., 1903).

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1999.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 559.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002