ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ПУЦЯТА гэрбу ўласнага.
PUCIATA herbu wlasnaha.


Pol. — Puciata, Puciato. Рус. — Пуцята, Пуцято, Путята.

Род паходзіць ад смаленскага баярына Яцка П., які пасьля захопа Смаленскага ваяв. Вялікім Княствам Маскоўскім атрымаў у 1516 маёнтак у Браслаўскі пав. У 16—17 ст. род вельмі разрадзіўся ў Браслаўскім і Ашмянскім пав., захоўваючы пры гэтым даволі высокі эканамічны і грамадзкі статус. У 18 ст. жылі таксама ў Наваградзкім і Менскім ваяв.

У вывадах іх гэрбам названы «Сыракомля», гэрб аддалена нагадвае гэты, насамрэч зьяўляецца ўласным і нічога супольнага з «Сыракомляй» ня мае.

У 19 ст. прадстаўнікі роду жылі ў Ігуменскім і Менскім пав.
Вывад: 1804.07.19 (Менскі ДДС), указ 1835.05.21 № 5870 (6 ч. РК).

У 19 ст. прадстаўнікі роду жылі ў Ігуменскім, Менскім і Слуцкім пав.
Вывад: 1816.02.28 (Менскі ДДС), указ 1838.03.23 № 1079 (6 ч. РК).

Жылі ў Рэчыцкім пав., Чарнігаўскай губ. Паходжаньне іх дакладна не вядома. Можа быць паходзяць зь іншага рода Пуцятаў.
Вывад: 1820.11.13 (Менскі ДДС).

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2006.


Матар’ялы па генеалёгіі гэтага роду мае:
Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта,
электронная пошта: v-s(а)nobility.by

Пры кантакце абавязкова ўказваць месца жыхарства да рэвалюцыі 1917 (можна паводле сучаснага тэрытар’яльна-адміністратыўнага падзелу), імёны дзядоў/прадзедаў, даты жыцьця, імёны і дзявочыя прозьвішчы іхных жонак. Пры адсутнасьці названай інфармацыі, запыты, як правіла, будуць ігнаравацца.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002