ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

барон МЕЛЬЛЕР-ЗАКАМЕЛЬСКІ гэрбу ўласнага.
baron MIEĹLIER-ZAKAMIEĹSKI herbu wlasnaha.


Артылерыі гэнерал-аншэф расейскіх войскаў Іван Іванавіч Мельлер узьведзены ў баронскую годнасьць Расейскай Імперыі ўказам імператрыцы Кацярыны II ад 1789.06.30.

Указам ад 1790.05.16 І.І.Мельлер атрымаў у спадчаннае ўладаньне з Усьвяцкага староства (Полацкая губ.) часткі Закамельскай воласьці — Баршуцінскую і Чараухнінскую. Гэтым-жа днём быў датаваны дыплём на баронскую годнасьць, у якім зазначана, каб І.І.Мельлер з нашчадкамі надалей іменаваўся Мельлерам-Закамельскім.

Яго дзеці і ўнукі былі ўнесеныя 1830.05.10 ў 5 частку Радаводнай кнігі Віцебскай губерні.

Крыніцы.
1. Общий Гербовник дворянских родов Всероссийской Империи. Ч. 1. СПб., 1797. Л. 36.
2. Хоруженко О.И. Дворянские дипломы XVIII века в России. Москва, 1999. С. 326.
3. Васильевич С. [Любимов С.В.] Титулованные роды Российской Империи. Санкт-Петербург, 1910. С. 200.
4. Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі. Фонд 2512, воп. 1, спр. 177, арк. 55—60 адв.; спр. 577, арк. 42—43адв.
5. Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі. Фонд 3310, воп. 1, спр. 27: Описание деревень и жителей Велижского у. предоствавленных в вечное и потомственное владение командующему артиллерией генералу Ивану Ивановичу Меллеру-Закомельскому. 1787—1795. Фонд 3219, воп. 1, спр. 250: Дело об описании имения в Велижском у. генерала Меллера-Закомельского за долги в сумме 20 000 рублей. 1797—1798.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2002.
  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002