ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

граф Броэль-ПЛЯТЭР гэрбу ўласнага.
hraf Broeĺ-PLIATER herbu wlasnaha.


Поль. — hrabia Plater, hrabia Broel-Plater. Ням. — Graf von dem Broel genannt Plater. Рус. — граф Плятер, граф Броэль-Плятер.

Род фон дэм Броэль-Плятэр унесены 1620.10.17 у 1-ю клясу рыцарскага матрыкула Герцагства Курляндыі і Семігаліі.

Казімер-Канстанцін Плятэр (1749—1807), сын Канстанціна-Людвіка Плятэра, разам з нашчадкамі ўзьведзены 1774.03.01 у графскую годнасьць аўстрыйскай Імператрыцай Марыяй-Тэрэзіяй.

Увесь род прызнаны ў расейскім шляхецтве з графскім тытулам вывадам Віленскага ДДС 1805.09.06, з унясеньнем у 1 ч. РК. Увесь род зацьверджаны ў графскай годнасьці Найвышэй зацьверджанымі меркаваньнямі Дзяржаўнай Рады Расейскай Іперыі1829.08.02 і 1843.02.03. Далейшымі вывадамі Віленскага ДДС перанесены у 5 ч. РК.

Вывадам Віцебскага ДДС 1833.04.15 у 5 ч. РК унесены нашчадкі кашталяна Троцкага Канстанціна-Людвіка Плятэра (1722—1778). Вывад зацьверджаны ўказам 1847.07.24 за № 11414.

Вывадам Віцебскага ДДС 1859.07.08 у 5 ч. РК унесены граф Стэфан Юр’евіч Плятэр (1802-1864) з сынамі, з жамойцкай лініі роду.

Гэрб: Baltisches Wappenbuch, 17. Ostrowski, 2614.

Крыніцы:
Die Baltischen Ritterschaften, 37. НГА Беларусі. Ф. 2512, воп. 2, спр. 8, арк. 23-24. Воп. 3, спр. 4, арк. 142-144. Васильевич С. Титулованные роды Российской Империи. Санкт-Петербург, 1910. С . 177. Вяроўкін-Шэлюта Ў. Плятэры // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мінск, 1999. С. 515-516.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.
  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002