Шляхецкі форум • The Belarusian Nobility forum • Шляхетский форум
Шляхецкія роды => Гэта форум пра шляхецкія роды, прозьвішчы якіх пачынаюцца на «Б» => Тема начата: Калечыц от 18 Июня 2019, 11:51:04
-
Адзін з родаў з гэтым прозвішчам жыў у Наваградскім павеце як мініум з сяр.17 ст. Каля сяр. 18 ст. пачалі менавацца Калесінскімі, з гэтым прозвішчам выводзіліся 13.02.1805 г. у Літоўска-Гарадзенскай дэпутацыі. Паказвалі сваім гербам "Белты".
Артыкул у Краязнаўчай газеце 19 (май 2019 г.) "Паходжаньне Сымона Буднага і род Будных у Наваградскім павеце".
-
Артыкул у Краязнаўчай газеце 19 (май 2019 г.) "Паходжаньне Сымона Буднага і род Будных у Наваградскім павеце".
Нумар 19 (756). Заўвага : рэдакцыя змяніла ў тэксце слова "зямяне" на "сяляне", з-за гэтага можа выглядаць у асобных месцах дзіўна, у прыватнасці, напрыклад, з'явіўся новы гістарычны тэрмін "сяляне-шляхта" :)
-
Дакумент пані Несялоўскай 1570 г., на які спасылаліся Калесінскія падчас вываду, на самой справе сапраўдны: Паўлу Дзьмітравічу быў нададзены фальварк у Будных пасля Журовіча ( "па Журовічу"). Быў "прэзентаваны" у 1642 г. перад панам Білевічам (адміністрацыяй). Адрозненне са звесткамі з вываду толькі ў тым, што ў арыгінале Павел Дзьмітрыевіч пазначаны без прозвішча, у вывадзе ж- Калесінскі. На самой справе, Будныя пачалі называцца Калесінскімі толькі ў XVIII ст.