Добры дзень.
Журы-у 18 ст. баяры ў кунічным (чыншавым) сяле Возера, аселыя там у 18 ст.
Ф. 159-1-917, с. 166:
Інвентар засценка Арэхаўка маёнтка Вязынь 1787 г.
Якуб Жур- зямянін, 1/2 валокі.
У 1802 г. сын Якуба, Раман- лясны стражнік, даваў паказанні па справе наездаў сялянамі в. Данілавічы.
У 1738 г. у Возера:
войт Марцін Жур, сын Пётр, зяць Стаська;
Яська, сыны Мацей, Лаўрын, Кандрат і Лявон.
І іншыя.
Усе пазначаныя сярод кроўных ці хросных прозвішчы- насілі прадстаўнікі мясцовага баярскага і зямянскага насельніцтва.
Таксама можна паглядзець справу аб адшуканні вольнасці Жураўскімі:
159-1-2346
* прозвішча вязынскага памешчыка- Багдашэўскі.