Грамыка — гэта прозьвішча ўтворанае ад мянушкі, можа чалавек громка размаўляў
.
Як я пісаў, было/ёсьць некалькі родаў Грамыкаў. Напрыклад, Рыгор/Грынько Грамыка († 1533) быў дзякам/пісарам Гаспадарскім (1499—1529) і ключнікам Віленскім (з 1508). Карыстаўся гэрбам падобным да гэрбу "Ліс".
Іншы род паходзіць ад Грамыкі Гаўрылавіча, якому Вялікі Князь Жыґімонт-Аўґуст прывілеем 1563.09.16 надаў селішча Перавалоку і дзьве зямлі — Пазьнякоўскую і Сьнядзельскую (Галодзенскі абруб, Чачэрскі тракт). Пазьней гэтыя ўладаньні былі вядомыя як аколіца Грамыкі (у ВКЛ — Рэчыцкі пав., у РІ — Гомельскі пав. Магілёўскай губ.). Пры вывадзе шляхецтва называлі сваім гэрбам "Касьцешу". З гэтага роду паходзіць вядомы савецкі палітычны і грамадзкі дзеяч Андрэй Андрэевіч Грамыка (1909—1989).
Былі яшчэ Грамыкі ў Ашмянскім пав. гэрбу "Абданк" (гіпатэтычна — нашчадкі Грынька Грамыкі??). Грамыкі ў Віленскай губ. гэрбу "Шаптыцкі". Былі яшчэ нейкія
Лукашонкі-Грамыкі.
Як бачна, прозьвішча ня тое, каб вельмі рэдкае, утваралася ў розных мейсцах.
Вельмі сумняюся, што ўкраінскія Грамекі/Грамыкі маюць якое-небудзь дачыненьне да беларускіх Грамыкаў. Іх продкаў трэба шукаць сярод казакаў. Невялікі радавод і зьвесткі пра ўкраінскі род ёсьць у кнізе:
Кривошея В. Генеалогія українського козацтва: Білоцерківський полк. Київ, 2002.