Ёсць і графская галіна роду (ці род іншага паходжання) Ўмястоўскіх.
Нейкія Умястоўскія жылі ў XVIII ст. на землях фальварка Ўса Койданаўскага графства. З метрычных кнігаў:
1735 г. ахрышчаны Мікалай, сын MD Яна і Алены Ўмястоўскіх з Усы. Хросны Мікалай Ждановіч.
1747 г. ахрышчаны Францішак, сын MD Яна і Алены Ўмястоўскіх з Усы.
Гледзячы па пазначэнні MD, асобы вяльможныя. Але ж што цікава: у 1738 г. у Вязынскім засценку Чарналескі пазначана
Зямля Мястоўскіх, на якой жыў баярын Матэвуш Мястоўскі на 7/8 валокі. Цалкам не выключаю агульнае паходжанне ўсіх гэтых асобаў