Дзень добры, шаноўнае спадарства. Iмя маё Вольга, нарадзiлася я ў слаўным горадзе Магiлёве, а цiкавiць мяне паходжанне майго роду, не, нават, двух радоў. Справа ў тым, што сама я маю вельмi мала iнфармацыi аб iх, амаль нiякай, а ў вашых спiсах я знайшла запiсы пра iх.
Гаворка iдзе пра род Бурскiх. Аб iх у мяне амаль нiякiх звестак няма зусiм. Як яны апынулiся на Магiлёўшчыне (засталiся ж i ў Брэсцкай вобласцi), хто быў продкам Бранiслава Бурскага?… Ведаю толькi, што не з самых бедных была сям'я, нават пасля рэвалюцыi. Вельмi б хацелася аднавiць радавод. Тым больш, што рады вядомыя i паважаныя. Спадзяюся на вашу дапамогу. Можа i я што змагу дабавiць да вашых звестак, калi гэта будзе цiкава.