Жаковічы, род у Мінскім павеце. У інвентары Вязынскім 1738 г. баяры. У дваранскіх пасямейных сьпісах 1816 г. Мінскага павета (333-9-106, Арк. 507 адв.), Ігуменскага павета (333-9-75, Арк. 968 адв., 1000).
Паходзяць з сялян маёнтка Койданава. У 1615 г. на цяглых валоках у сяле Машніца. У пазнейшых інвентарах у Машніцы і Дземідовічах. У 1648 г. Захарыяш Жак на путнай баярскай зямлі ў Машніцы.
Выпіс з кніг судовых гродскіх Менскіх, знойдзена сярод дакументаў маёнтка Навасёлкі (AGAD, 1/354/0/23/t.170 p.12 , 74 адв.-76 адв.), частковы прыкладны пераклад:
1659 г. ліпеня 10 экстракт працэсу пана Аляксандра Аўсядоўскага і Яна Пенкальскага, старосты койданаўскага аб зруйнаванні знакаў гранічных машнічанамі.
"...Яго Міласць Пан Аляксандр Аравінка-Аўсядоўскі, актор і пасэсар маючы правам застаўным маёнтнасць названую Навасёлкі...да разробу на тры гады даў Лявону Шырыбуце, Захару Жаку, Адаму Лотышу, мужам сяла Машніцкага..без аніякага падатку касілі, а павыйсцю трох гадоў тыя ж машнічане грошы плацілі...а потым павыйсцю трох гадоў перад Вайной як і падчас заваявання Маскоўскага а зараз па шчаслівым вызваленні Вялікага княства літоўскага..граніцы свавольна перайшлі, грунт, поле, лес выцяглі гвалтоўна сябе...як вялікую сваю крыўду бачу, скаржуся да пана Пенкальскага абы як староста за такое свавольства і бунт хлопскі ўскраніў..."