Шаноўнае спадарства, прашу дапамогі ў пошуку продкаў Яна Гурскага urodzonego, сына Марціна, унука Яна.
З часу апошняга паведамлення прагаледзела тысячы старонак розных дакументаў, што тычыцца гісторыі сям'і Гурскіх, і адказы знайшла ў РДГА. Там захоўваецца аб'ёмістая вывадовая справа - пяць стужак, туга згарнутых. Гісторыя пра тое, як доўгі час усім родам вызвалялі частку сваякоў, патрапіўшых пад прыгон. Пашанцавала не ўсім. Мае продкі здолелі пацвердзіць сваю вольнасць, і нават да 1850-х узгадваліся як дваране. Але потым адно: аднадворцы, сяляне, мяшчане...
Сярод дакументаў ёсць пасведчанне 1826 года "Белоруско-Могилевского Дворянского Депутатского собрания Оршанского повета Дворянину Григорию Иванову сыну Гурскому в том, что род его и он печатуется Гербом нареченным
Богория" і таксама
"в родословной росписи показал само позднейшаго потомка на 1-е колено по имени
Луку Гурскаго, который был наследником недвижимаго имения в
Ошмянском повете по Ольшанскому приходу расположеннаго, и таковое оставя братьям, сам
с Глебовичем удалился в Белорусский край, у которого распоряжался по Оршанскому повету расположенным имением, в награду за таковое получил от него Глебовича
маетность Бахов в пожизненное владение на име свое и сыновей своих".
Цяпер мару знайсці продкаў Лукаша на Ашмяншчыне, ці рэальна гэта? І што гэта за Гурскія? Спадар Юрша Гурскіх герба Багорыя не ўзгадвае.