Асобы з прозвішчам Герман, варыянт Гертман, сярод кліентэлы Крыштафа Радзівіла ў кнізе Urszula Augustyniak (Warszawa). Dwór i klientela Krzysztofa II Radziwiłła :
Ян?, Слуга дворны. Машталер Крыштафа Радзівіла ў 1621 г., быў пасланы да збору стацый (павіннасцяў) у Астрыну, падчас чаго здзейсніў рабункі сярод падданых падскарбія Нарушэвіча. Верагодна, ён жа ў 1627 г. пакаёвы дваранін, ажыццяўляў нагляд за конным заводамі Крыштафа Радзівіла разам з канюшым Хжаноўскім;
N Герман, "аброчнік на тры кані" (юргельтчык) у "рэестры моладзі";
N Герман, у харугвы гусарскай Крыштафа Радзівіла, з почтам на два кані.
N Герман. Афіцыяліст. Ураднік Слуцкі, у 1630 г. адказваў за адбор выбранцаў, у 1631 г. арганізоўваў выязд да Варшавы.
N Герман, зямянін біржанскі;
N Герман, у харугвы казацкай Радзівілаўскай у 1659 г.;
N Герман, у харугвы гетманскай, удзельнічаў у бітве пад Шыпеловічамі, 1654 г.
Павел Герман, капітан гвардыі драгунаў у 1653-1655 гг.
Таксама, баяры койданаўскія ў Менскім павеце, пасля зямяне Германы, ці Германовічы. Ужо ў 17 ст. пісаліся ў метрычных кнігах Nobilis, пры гэтым паходзілі ад сялян вёскі Машніца ГАрманаў 1588-1620 гг.