Усе ж такі я памыляўся. Разабраўся, нарэшце с Бабіцкімі. І Бабіцкія з засценку Шпількі, і Бабіцкія з засценку Бабкі, Хомічы, Нарэйкі, Басманаўка сапраўды паходзяць з аднаго роду Бабіцкіх гербу Даленга (агульны продак-Якуб, харунжы з 1666 г.) і маюць сваяцтва з барысаўскімі Бабіцкімі. Дакументы Бабіцкіх з Бобак у дваранскім спісе 1816 г. не фальсіфікаваныя. Шмат койданаўскіх прадстаўнікоў роду не вайшло ў вывад 1817 г. Ад Папко, мяркую, паходзяць Бабіцкія з засценку Лукашы, а таксама Папко-Бабко з засценку Шпількі (аселі там пазней, чым Бабіцкія г. Даленга адтуль з'ехалі). У любым выпадку, і Бабко, і Бабіцкія-шляхта (прозвішчы сустракаюцца ў менскіх сойміках).
Што цікава, па выніках аўтасомнага тэсту днк, я (як нашчадак Бабіцкіх з засц. Бабкі, запісаных з прозвішчам Бабко) маю супадзенні з іншым нашчадкам Бабіцкіх-барысаўскай галіны роду.