Летась наша сям”я разам з іншымі мінскімі сем”ямі з гэтымі прозвішчамі, была запрошана на канферэнцыю, якую ладзіў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з нагоды гадавіны з дня нараджэння братоў Бенядзікта і Ўладзіслава Дыбоўскіх. Арганізатар мерапрыемства проста пратэлефанаваў усем мінскім Дыбоўскім, шукаючы сваякоў знакамітых братоў-навукоўцаў. Прааналізаваўшы звесткі, сабраныя ім з дапамогай тэлефону, я заўважыла, што калі адкінуць адну сям”ю, якая паходзіць з Магілёўшчыны, астатнія дзевяць з”яўляюцца нашчадкамі дзвюх чалавек: Юльяна са Случчыны (5 сем”яў) ды Дамініка, які памёр у 1918 годзе і пахаваны на Кальварыйскіх могілках . Сваякі Дамініка рабілі спробу знайсці яго магілу на Кальварыі, але бяз поспеху.
Зайшоўшы на “Аднакласнікі” паглядзець фотапартрэты мінскіх Дыбоўскіх, здзівілася знешнему падабенству прадстаўнікоў нашчадкаў Дамініка і Юліяна. Гэта натхняе на пошукі спалучэння гэтых галінак радаводнага дрэва.
Сям”я, дзе нарадзіўся Юліян, знашлася ў РК аднадворцаў 1865 г. і савядальных спісах Слуцкага касцёлу 1864 г.
Ведаю, што былі Дыбоўскія гербу “Наленч”, якія мелі вывад МДДС ад 8 мая 1826 г., што недзе ў сярэдзіне 1800-х гадоў адзін з Дыбоўскіх быў прадвадзіцелем дваранства Мінскай губерніі.
Нажаль, фонд 319 у НГАБ зараз зачынены на няпэўны тэрмін. Ведаю, што там маюцца асабістыя справы Дыбоўскіх.
Можа паважаны пан Уладзіслаў што-кольвек распавядзе і пра гэты род?