Сам збіраю інфармацыю пра Барташэвічаў.
Але з Аршанскага павета.
З Аршанскай шляхты (Дзядзенка Зьміцер. Менск, 1996):
Барташэвічы, гербу “Лада” Юры – Аршанскі шляхціч (1669). Казімер – пісар гродзкі й сурагатар земскі Арш. (1703). Аляксандар – арш. шляхціч (1700-02). Віктарыян-Ян – войскі Вэндэнскі, арш. шляхціч (1701). Францішак-Канстанцін – лоўчы Аршанскі (1739-53). Адам – ротмістар Аршанскі, віцэ-маршалак каптуровых судоў і райца Генеральнай канфэдэрацыі 1764 г. ад Арш. пав., судзьдзя земскі Аршанскі (1766), падпісаў элекцыю Караля Станіслава-Аўгуста (1764), судзьдзя земскі Аршанскі (1792). Антоній – аршанскі шляхціч, падпісаў элекцыю Караля Станіслава-Аўгуста (1764). Павел – лоўчы Аршанскі (1764), падчашы Аршанскі, асэсар надворных судоў (1766), разам з сынам Янам падпісаў элекцыю Караля Станіслава-Аўгуста (1764).
У гербоўніку ("Б",2007) чамусьці іх няма. Ёсць Барташэвічы гербу “Барталіньскі" і
гербу “Ястрабец” (“Ястшэмбец”), але падобна, што не з Аршаншчыны.
У "Оршанским гербовнике" (Даўгяла, 1900):
BARTOSZEWICZ Bonawentura, synowie Ignacy y Michal. Herb NOWINA.
Даводзілі шляхетства 15 кастрычніка 1773 года.
Шляхетства ад 1765 году, указам Станіслава Аўгуста.
Падскажыце, калі ласка, дзе ў НГАБ глядзець?
Можа хто ведае, дзе можна паглядзець Niesiecki K. Herbarz Polski, 2 том. 1839-1845. У НацБібл ёсць усе дзесяць тамоў (1839-1845), але якраз другі том больш позняга выдання (1880-81), і там Барташэвічы адсутнічаюць.
Буду ўдзячны за любую інфармацыю.