Юшкевічы з-пад Койданава:
У мк койданаўскага касцёла.
Каля 1835 г. ураджоныя Рыгор і Марыяна Юшкевічы ў Вясёлым Вугле; ўраджоны Ежы Юшкевіч у Жмаках;
1837 г. Ураджоны Ежы Юшкевіч у Лозках;
1838 г. Ахрышчана Ева, дачка аднадворцаў Паўла і Францішкі з Юшкевічаў Герждовічаў з Самадураўшчыны.
1840 г. Хлебапашцы Юшкевічы ў засценку Карповічы;
1840 г. Хлебапашцы Ян Шведовіч з Дзежак х аднадворка Малгажата дачка Сымона і Ганны Юшкевічаў з Жмакаў.
Ф.694-5-490:
Арк. 26 у Жмаках маёнтка Самуэлева Іахім і Кацярына Юшкевічы, 1812 г. Шукалі вольнасць ад графа Мараўскага і ад Чапскіх. Прадстаўлялі ў якасці доказу дваранства нейкі відымус Галоўнага Літоўскага трыбунала ад 11.01.1668 г.
З штам-ліста Лейб-эскадрона гусар Міхала Казіміра Радзівіла гетмана вялікага літоўскага, 1760 г.:
Амельян Юшкевіч, з Ячонкі воласці Самуэлеўскай.
Сярод маіх продкаў меркавана з Юшкевічаў паходзіла Таццяна (1721-1791), жонка Даніэля Калечыца з Дабрынёва: традыцыйна хросная паходзіла з таго ж роду, што і родная маці ў сям'і, гэта выразна прасочваецца па Станькаўскім, ды і іншым метрыкам 18 ст. Таксама шлюб 1796 г.: Марцін Юшкевіч з Лапцэвіч (вёска каля Дабрынёва х Кацярына Калечыцаўна. У інвентары 1751 г. Юшкевічы, як і іншае насельніцтва паказаныя на цяглых валоках.
У інвентарах 1695-1721 г. Базыль Юшкевіч у в. Леднікі.
Мяркую, з Леднікоў і выйшлі Юшкевічы: пэўная колькасць прыхожага насельніцтва ў Дабрынёва мела тыя ж прозвішчы, што і жыхары суседніх вёсак і засценкаў Пяткевічы-Янчыкоўшчына-Забярэжжа-Хомічы-Леднікі-Цяўлава, якія кампактна знаходзіліся на паўночны ўсход ад самога Койданава: Калечыцы (з Пяткевіч, трымалі Янчыкоўшчыну і ўрочышча ў Хомічах, брат майго продка ў 1712 г. зямянін у Ледніках, дагэтуль- у Цяўлава), Каспяровіч (Заберажжа, Дабрынёва), Доўнары (Хомічы, Заберажжа, Дабрынёва), Міхалоўскія (Петкевічы, Заберажжа, Карэмдзянка, Дабрынёва), Перапечы (Койданава, Хомічы, Дабрынёва), Манькоўскія (Цяўлава, Леднікі, Канавалавічы, Дабрынёва), Чуеўскія (Чайкоўскія, Хомічы), Капусты (Капусцінскія з Хоміч?).
Ускосным сведчаннем можа служыць і тое, што ў інвентары 1721 г. у Ледніках паказаны баярын Яська Скварэц. Да 1751 г. у Дабрынёва з'явіўся і засценак Скварцы.