Прашу парады.
Маю сваіх Грынкевічаў, якія з менскага ваяводзтва трапілі ў рэчыцкі павет, у Сапагі.
Што ведаем: Pr. Сымон, зямянін Менскага ваяв., дзе валодаў спадчыннымі
маёнткамі, якія пакінуў сваім сынам Аляксандру і Яну згодна выпісу
з хроснай метрыкі, выдадзенай ксяндзом, краснасельскім дэканам
Радаманскім (верагодна, Радашкоўскім). Аляксандр і ягоныя
нашчадкі засталіся ў родавых маёнт., у той час як Ян (нар. 05.01.1675 г.)
пераехаў у Рэчыцкі пав. Тут ён ажаніўся з Настассяй з Драбышэўскіх,
за якой узяў у пасаг вак. Сапагі.
І вось праглядаў зноў спіс "шляхта Рэчыцкага павету", зьвярнуў увагу на Грынеўскіх.
Сярод іншых - Грынеўскі Даніэль сын Яна 1725-1779, ф-л Аношкі, Сапагі, у Менскім ваяводзтве - Малашкі.
У гербоўніку на Г - Грынеўскія №226 - першы Аляксандар узгадваецца за 1640, яго сыны валодалі маёнткамі ў Менскім ваяводзтве. І гэтаксама ў іх нашчадкаў узгадваецца маёнтак Малашкі
Як лічыце, ці Грынеўскія - тыя, якія ў Грынкевічаў пазначаліся як нашчадкі Аляксандра?