Пра Масальских трэба памятаць, што акрамя княскага рода, ёсьць старажытныя шляхецкія роды з такім-жа прозьвішчам. Таксама ёсьць сяляне з прозьвішчам Масальскі.
====
Сярод маіх радаводных выпісак па Масальскіх я згаданых асобаў не знайшоў, ні сярод рода княскага паходжаньня, ні сярод шляхецкіх. Хто яны такія — я не ўяўляю.
Што ёсьць.
1. Вольга Пятроўна Масальская, жонка рэчаіснага стацкага радцы.
Валодае зямлёю з маёнт. Цна альбо Дзіч — 1 дзес. 1440 саж. 1915.
Ф. 333, воп. 2, спр. 807, арк. 24.
2. Дело по иску крестьянки Е. Дубиной к помещ. им. Кальваришки Семково-Городецкой вол. Минского у. О. Массальской о выплате вознаграждения за смерть мужа. 1912.
Ф. 183, воп. 3, спр. 7816.
3. Формулярный список члена Минского училищного совета В. Мосальского. 1888.
Ф. 299, воп. 7, спр. 2033.
(Я ня ведаю, як звалі гэтага Масальскага, можа Веньямін, а можа неяк інакш).
===
Ёсьць яшчэ паслужныя сьпісы розных Масальскіх.
Фонд 299, вопіс 7, справы: 2034, 2035, 2036.
Фонд 242, вопіс 1, справы: 3213, 3214, 3274, 3275.