«Што тычыцца вашэе прапановы пагутарыць асабіста, дык сэнсу ў ёй ня бачу. Мяне не цікавіць ні клюб, ні яго дзейнасьць. Мяне цікавіць права людзей дадаваць да сваіх прозьвішчаў прозьвішчы маці, бабуль, прабабуль і г.д. і такім чынам станавіцца шляхтай. У такім разе я й сам магу запісацца Гацак-Сідаровіч, альбо Гацак-Мяцельскі (у апошнім выпадку з пэўнай доляй дапушчэньняў я магу яшчэ вывесьці сваё паходжаньне ад Пястаў ці Папелідаў ды менавацца князем)»
Максім, дык вас «цікавіць» нешта ці «ня бачыце сэнсу»?
На якой падставе пішаце тутака, як я «стаў шляхцічам» і ці «стаў шляхцічам» увогуле?
Вы ані граму на’т не пацікавіліся, затое кідаецеся словамі.
Як вам зваць ся, я не дыктую. Ня лішне нагадаць, што і вы
можаце ня больш чымся проста «пацікавіцца» прычынай,
чаму заву ся па прадзеду, і атрымалі б,
калі б пацікавіліся, адэкватны адказ!
Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, намёк зразумелы.
Мушу сьведчыць аб непасаванасьці вашых паводзінаў вашаму стану ў ЗБШ. Добрае стаўленьне вы адрынулі, так сама нічога пра Клуб ня ведаючы. Ня проста зьняважылі мяне асабіста (што я, як хрысьцянін, мушу адразу ж дараваць, і сапраўды дарую, адпускаю), але — зьняважылі гонар маех продкаў і сям’і, шмат нашых вартых пашаны сяброў Клубу, гонар іхных сем’яў, гонар іхных продкаў. Больш за тое, зьняважылі сваемі паводзінамі сотні й тысячы тых, хто сам, альбо чые нашчадкі сёньня сябруюць у ЗБШ!
Патрабую даць мне кантакт шаноўнага пана Анатоля Грыцкевіча, не змушаючы мяне шукаць таго кантакту іншым шляхам. Гэна чалавек вельмі паважаны мной, і вось з панам Анатолем, я ня проста магу, але — жадаю й мушу пагаварыць і распавесьці й кім ё сябры Клубу нашага, і кім ё я сам.
Уладзімір, лічыце, што вы абавязаныя даць мне кантакты пана Маршалка Велькага — бо патрабую не як прыватная асоба, а як паўнамоцны, роўны пану Анатолю Грыцкевічу ў паўнамоцтвах, прадстаўнік ДК „Szlachta”, шаноўнага панства, якое вы ў цьвярозым стане зьняважылі.
Нам не патрэбная вайна.
Нам патрэбная сатысфакцыя.
І патрэбная прыватная размова з панам Вялікім Маршалкам ЗБШ!
Вядома, калі пытаньні ёсь і ў «простых шляхцічаў» — я на сувязі емэйл.
Заўжды спрабую спакойна гаварыць на’т на щекотливые тэмы —
бо «хваробу прасьцей папярэдзіць, чымся лячыць»,
і ніколі ’шчэ не было, каб па размове са мной
якісь шляхцюк — хоць «па мячу», хоць «па кудзелі»,
пайшоў распаўсюджваць гідкія плёткі пра Клуб!