ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Самазванная SZLACHTA  (Прочитано 30010 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #15 : 22 Октября 2009, 22:39:29 »
Апрача ўсяго, гэная тэма завецца не «нешляхетны А.М.-П.», а гэнак, як яна завецца.

Прычына зьмены прозьвішча - Вашая асабістая, гэта Ваш выбар і сюды я ня лезу. Праблема ня ў Вашым прозьвішчы й ня ў Вас. Вас можна паважаць хаця б за адзін скок з парашутам (калі б мы неяк перасякаліся ў жыцьці, магчыма, я б больш добрага сказаў). Я веру, што Вас абралі за Вашыя дасягненьні. Праблема ў тым наколькі людзі з падобнымі прозьвішчамі да Вашага маюць права называцца шляхтай. Сваімі продкамі, безумоўна, варта й трэба ганарыцца, але шляхта - гэта адно, нашчадак шляхты - іншае. Калі кожнага чалавека, у чыёй крыві ёсьць шляхецкі дамешак, менаваць шляхцічам, дык тады ці ня кожны беларус будзе шляхтай. Калі б Ваш клюб гуртаваў шляхту й нашчадкаў шляхты пытаньняў, прынамсі, у мяне ня ўзьнікла б. Вось што я хачу паказаць, а ня тое, наколькі дрэнныя Вы ці Ваш клюб. З павагай, Максім.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #16 : 23 Октября 2009, 10:29:23 »
«Праблема ў тым наколькі людзі з падобнымі прозьвішчамі да Вашага маюць права называцца шляхтай»

Справа ў тым, што мне складана прыгадаць выпадак, калі б я сам сябе называў шляхцічам (эпітэты кшталту «шляхціч духу» у разьлік не бярэм) у коле людзей чужых мне. Але-ж ня раз мяне звалі шляхцічам (ведаючы характар майго паходжаньня, і ведаючы, што раблю сёньня сам) самі шляхцічы, у т.л. тытулаваныя княскай годнасьцю — мае сябры — самага што ні ёсь паходжаньня «па мячу» : ) Гэнак сама, як мой шаноўны сябра Алесь Ян, стрыечны брат васпана шаноўнае жоны, ніколі сябе шляхцічам ня кліча, але мае сярод шэрагу шляхцюкоў вялікую пашану, аўтарытэт, уважаецца яснавяльможным панствам за роўнага — праз сваю дзейнасьць і пазыцыю. Так, нашая зь ім сытуацыя неадназначная, але на самазванцаў мы ня надта цягнем, бо шляхцічамі сябе не абвяшчалі, не ўводзілі ў зман люд, а роўнымі сабе нас прынялі самі шляхцічы — без прымусу ды аніякага перад намі абавязку. А маглі б і не прыймаць.

Я не ствараў Клуб. Ён існаваў да мяне 3 гады як выключна ўнітарны польскі шляхэцкі клуб. Дзякуючы маёй асьветніцкай дзейнасьці й падтрымцы маёй пазыцыі панам Прэзідэнтам клуба, сёлета, не зважаючы на супрацьдзеяньне нацыяналістай польскай плыні, адбылася федэралізацыя клубу — стварэньне трох прадстаўніцтваў: Польска-Літоўскае (найбольш нацыяналістыя палякі зь Вільні й Коўна), Літоўска-Беларускае (ненацыяналістыя патрыёты Вялікай Літвы й Беларусі — літвіны, беларусы, палякі — паходжаньнем з абшару ВКЛ) і Польска-Расійскае (палякі й рускія з Расіі, часьцяком больш звязаныя з дваранствам РІ, алі жэчпаспалітага паходжаньня). Прыблізна так. А ў чэрвені ледзь ні адбыўся карычневы пераварот (незадаволенасьць федэралізацыяй). Праз мае паводзіны й пазыцыю пад час «путчу», нечакана для сябе, апынуўся на 2 па значнасьці клубаўскай пасадзе. Гэнак я не пахваляюся; проста склалася ўражаньне, нібыта тутайшыя палічылі, быццам я стварыў на Беларусі канфедэрацыю версус ЗБШ, і абвясьціў набор ахвотных у шляхту : )

«Сваімі продкамі, безумоўна, варта й трэба ганарыцца»

Маладзейшым сябрам кажу нешта кшталту:
«Маем права, нават абавязак, ганарыцца нашымі продкамі,
але-ж першасны наш абавязак, які ня выканаць ня маем права —
пражыць так жыцьцё, каб нашыя продкі ўзганарыліся намі»…

«шляхта - гэта адно, нашчадак шляхты - іншае»

Я заву ся «потомком шляхты», але-ж ніколі ня зваў ся «прямым потомком шляхты».

«Калі кожнага чалавека, у чыёй крыві ёсьць шляхецкі дамешак, менаваць шляхцічам»

Навошта мянаваць?
Запісваць у адмысловы сьпіс — абавязкова.
Галоўнае — не фальсыфікаваць радавод!
Бо калі ёсь радавод, нашчадкі ў ім разьбяруцца.
Калі прыйдзе манарх Вялікае Літвы —
вырашацьме, каго «па мячу» выкінуць са шляхты,
і каго «па кудзелі» ці ўвогуле з «простых» — набілітаваць.

«Калі б Ваш клюб гуртаваў шляхту й нашчадкаў шляхты»

: ) Вось менавіта гэным мы і займаемся : )
Чым можам, хто як можа, дапамагаем адзін аднаму ў генеалаґічных пытаньнях.

Сяброўства — прынцыпова — без «членских взносов».
Дзейнасьць, галоўным чынам, культурнага кшталту.
Палітычная дзейнасьць персанальна для сяброў не рэґламэнтуецца,
але пазыцыя клубу агулам — дыстанцаваньне ад палітыкі —
каб не напруджваць сяброў клубу з іншымі палітпоглядамі,
каб не ствараць непатрэбныя праблемы ў жыцьці
сябрам клубу з Расіі й Беларусі…

«пытаньняў, прынамсі, у мяне ня ўзьнікла б»

Па-любому, калі пытаньні зьяўляюцца, іх трэба пытаць : )
Каб не назапашваць у сабе недагаворкі й непаразуменьні : )
« Последнее редактирование: 23 Октября 2009, 10:44:34 от Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч »
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #17 : 23 Октября 2009, 16:05:54 »
Хопіць займацца балаболствам. Усё абсалютова яскрава і зразумела.

Гэны клюб — зборышча самазванцаў.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #18 : 23 Октября 2009, 22:46:11 »
Ваш выбар. Не мае гэта справы, шчыра кажучы. Кроў мая неблакітная, максымум з адценьнем, так што не мае гэта справы змагацца за яе чысьціню. Перапрашаю, за ўсё.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #19 : 24 Октября 2009, 10:26:40 »
Максім, да Вас — без прэтэнзіяў!

Уладзіслаў,з а свае словы, бачна, не адказваеце.
І чаго б гэна ня зьвесьці нас з панам Велькім Маршалкам вашым?
Вы-ж, кшталту, маеце рацыю апрыёры, чаго вам баяцца?
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

Wisznewski

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 160
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #20 : 24 Октября 2009, 12:26:25 »
Андрэй, пры ўсёй маёй павазе да Вас, я лічу што звязвацца з рознымі саюзамі, звязамі і інш. дурная справа і марнаваньне часу вашага прыватнага. Другая справа калі вам рабіць няма чаго....
хаця ваш джорнал даволі добры...

нешта так сцішок успомніўся (з Нашай Нівы):

мая маці із дваран,
а айцец із абез'ян....
Audiatur et altera pars...

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #21 : 26 Октября 2009, 03:23:53 »
Дадатковая інфа пра гэтую кантору на іншым форуме:

http://geraldika.ru/forum.php?forum_id=17092
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #22 : 26 Октября 2009, 09:47:58 »
У.В.Ш. завёў ЗБШ у такую бездань, падставу, якая яму і ня сьнілася. Зь ім асабіста болей — ніякіх размоваў. З ЗБШ, пакуль іхная шляхта не разьбярэцца  са сваім геральдмайстрам, які кульнуў іх усіх у сьметніцу эґо — ніякіх стасункаў, пакуль У.В.Ш. сябруе ў ЗБШ і пазьбягае сатысфакцыі. Якім чынам адбываецца сёньня суд шляхецкага гонару ня ведаю, але буду высьвятляць у шаноўнага панства з Нашчадкаў Сэйму Велькага.

Лепшае, што можа зрабіць цяпер У.В.Ш. — выдаліць тэму, зрабіць новую тэму з абвяржэннем свайго безпадстаўнага гону (бо, нічога ня ведаючы пра наш клуб, дазволіў сабе такое, што бачым вышэй, ды яшчэ такі чысты высакародны шляхціц прыкрывае сваю недасьведчанасьць спасылкамі на хамаў маскоўскіх, ніякіх канкрэтных закідаў, якія б сьведчылі, што ён «у тэме», не даўшы). Калі будзе абвяржэньне й выбачэньні шчырыя — гэна змые ганебную пляму з ЗБШ, на сайце якога гэна адбылося, і далей буду разьбірацца з адным толькі У.В.Ш. Гэна зрабіць пакуль ня позна, бо я ’шчэ нікому з Клубу не казаў пра гэты жудасны выпадак, бо не жадаў, каб гарачыя польскія шляхціцы спраецыравалі сваю нянавісьць да аднаго чалавека на ўвесь ЗБШ і беларусаў. Бо тады сытуацыя цалкам выйдзе з-пад майго кантролю.

У.В.Ш. звыкся са сваёй манаполіяй на ісьціну, у ганарыстасьці забыўся на тое, што ў кагосьці ’шчэ застаўся гонар, і той здольны гэны гонар — свой і карпаратыўны — абараняць, і абараніць!

Пра маскоўскіх хамаў, на якіх спасылаецца ганарысты шляхціч:
http://polska.fanforum.ru/viewtopic.php?p=1839#1839
Салідарызуючыся з маскоўскімі хамамі, У.В.Ш. яшчэ ніжэй апускае ЗБШ.
Хаця што казаць пасьля гэткай высакароднай рэкламы «рэпартажу»:
http://www.nobility.by/forum/index.php?topic=1274.msg6993#msg6993
Каму й Раманава — «Машка», але хай з гэным разьбіраюцца ўжо расейскія дваране…

upd: выправіў ґраматыку
« Последнее редактирование: 27 Октября 2009, 07:03:17 от Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч »
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #23 : 26 Октября 2009, 10:29:59 »
Сумны кур’ёз: па іваноўскай лоґіцы, калі А.М.-П. «скраў» герб РП, дык аўтар сымбалю ЗБШ http://nobility.by/images/zbs.gif хіба «скраў» герб Яґелонаў? Я-ж так не лічу, але іншым варта думаць галавой перад як посьціць абы што ў абарону няпраўды…
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #24 : 26 Октября 2009, 18:04:23 »
Великий Маршалек дворянского клуба Андрей Николаев-Пашкевич!

Каждому, сколько-нибудь разумному существу в этом рукаве галактики, известно, что Наш Род уже несколько тысячелетий является Местоблюстителем Престола Галактики. А многие князья и дворяне, считают вполне обоснованными Наши претензии на Корону галактики Андромеды. И они — небезосновательны!

Только случайное стечение обстоятельств задержало Нас на этой планете, и принуждает Нас общаться с вами.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Арцiшэускi

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 4
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #25 : 16 Ноября 2009, 21:28:16 »
Пан У.В.-Ш. Прагледзеушы усю брыдоту, якая выкiнута вамi на старонкI ФОРУМА,хачу сказаць адно: ня гледзечы на свой узрост, я вызвау бы вас на дуэль! Гэта вы мяне абражаеце,называючы САМАЗВАНЦАМ? На колькi я ведаю, ты, малец, падносiш патроны у расейскiм дваранскiм клубе. Дык ня лянуйся i пацiкауся у РГИА ф.1343, опись16.
У нашым народзе кажуць,чым менш розуму - тым больш гонару. Ад таго, прызнае мяне нейкi пан У.В.-Ш. цi не, мне ня холадна i ня жарка.
Ёсць я, мае браты Арцiшэускiя, ёсць адпаведныя дакументы, ёсць наш род гербу "Роля"

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #26 : 16 Ноября 2009, 23:38:05 »
Пан Арцішэўскі,

кожны сам выбірае з кім стасавацца.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Арцiшэускi

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 4
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #27 : 17 Ноября 2009, 08:15:44 »
Прашу прабачэння у панства,далей буду размауляць на расейскай мове бо у маiм кампутары няма беларускай мовы.
 Уважаемые господа!А Вы не подумали, что форум превращается в базар? Согласен с Владиславом - каждый выбирает с кем общаться. И ЗБШ и клуб "SZLACHTА" общественные организации.Они сами выбирают и строят внутриклубные отношения, которые никаким образом не ущемляют другие аналогичные объединения. Сами выбирают органы самоорганизации.Так зачем же смотреть на других свысока?А тем более Вам Владислав? Да, в силу образования, работы Вы знаете намного больше в вопросах истории, герольдики. Но, извините меня, а Вы не САМОЗВАНЕЦ? Или Вы избраны Всевышним, а не малой кучкой однодумцев? Вместо того, чтобы объединять то, что окончательно не исчезло, не ушло в забвение, мы на ровном месте устраиваем разборки. Уважаемый Владислав!Я бы хотел встретиться с Вами  и обсудить некоторые вопросы без горячности.Если Вас не затруднит, мой тел.299-13-83.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #28 : 17 Ноября 2009, 17:54:53 »
"Гарачыцца" мне няма прычыны, ня бачу яе і для абмеркаваньня.

Цитировать
Для того чтобы стать "Действительным членом Интернационального дворянского клуба "SZLACHTA" (далее "Членом клуба"). Вам необходимо, написать нам письмо с просьбой о приеме в клуб. Письмо может быть составлено в произвольной форме, но должно обязательно содержать:
- Фамилию и Имя соискателя (к сожалению кириллица не в состоянии передать всю глубину произнесения польских имен и фамилий, поэтому настоятельно просим Вас написать имя и фамилию на польском языке).
- Просим Вас также указать в письме Ваш возраст и сферу Ваших занятий.


Цитировать
Арсентий Нильский-Красницкий
Президент клуба, Член-корреспондент Международной академии наук о природе и обществе

Цитировать
Собрание потомков знатных татарских родов «Волжская Булгария» в лице Главы собрания Марата Салахова-Шихматова

Цитировать
Ассоциация Русского дворянства во Франции и франко-российской дружбы «CHACHKA» (далее АРД «CHACHKA») в лице Президента ассоциации - Сержа Колесникова

Цитировать
Сергей Жагат-Дадиани
Прямой потомок князей Дадиани

Цитировать
Николаевы-Пашкевичи, герба Солокай (Радван V)

Род Николаевых-Пашкевичией (польск. Mikołajew-Paszkiewicz, литв. Mikałajeŭ-Paszkiewicz, бел. Мікалаеў-Пашкевіч) является одной из ветвей рода Пашкевичией. Двойная фамилия появилась, 6 апреля 2009 года, после того как потомок рода по женской линии, Андрей Войслав Николаев-Пашкевич (польск. Andrej Wojsław Mikołajew-Paszkiewicz, литв. Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz, бел. Андрэй Войслаў Мікалаеў-Пашкевіч) был определён в качестве полного правопереемника рода Пашкевичей. Причиной тому стала очевидная и неминуемая перспектива совершенного исчезновения этого рода, его культурного наследия, накопленного многими поколениями Пашкевичей.

На старонках гэтага клюба поўна падобнага трызьненьня.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Віктар

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 29
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #29 : 17 Ноября 2009, 18:31:18 »
Некалькі разоў у дзень захаджу на сайт, каб атрымаць карысную для сябе, ў генеалагічным пляне, інфармацыю. Вельмі дзіўна, што у гэтай тэме некаторыя прадстаўнікі форума накінуліся на Ўладзіслава.
 Яго спыталі, як ён ставіцца да такой-то арганізацыі (не жадаю рэкламаваць), ён адказаў,  што ў гэтым крымінальнага? Не падабаецца яго меркаваньне, выбачыце.
І хто, з незадаволеных яго меркаваньнем, зрабіў у генеалагічным пляне больш для Беларусі, чым ён?
Наколькі я ведаю, шляхецтва перадаецца па мячы, кропка.