Шаноунае панства! Атрымаушы дакументы пра паходжанне нашага роду, сутыкнууся з наступным:
1.Род Арцiшэускiх гербу "Роля" быу прызнаны у дваранстве з занясеннем у 1-ю частку дваранскай радаслоунай кнiгi. Але у 1832 годзе Герольдыя, палiчыушы доказы недастатковымi, выключыла прадстаунiкоу роду з радаслоунай кнiгi. Магiлёускае Дваранскае Дэпутатскае Сабранне выканала гэты указ у 1833 годзе. У 1846 г. Магiлёускае Дваранскае Дэпутатскае Сабранне зноу звярнулася да гэтага пытання.Разгледзеушы прадастауленныя доказы,пастанавiла зацвердзшць у шляхетным паходжаннi род Арцiшэускiх з унясеннем у 6-ю частку дваранскай радаслоунай кнiгi. У 1847 г. Герольдыя зацвердзiла гэта пастанауленне.
2.У сямейным спiску 1832 года адсутнiчае наш пра прадзед Леон Iванавiч Арцiшэускi, а ёсць сын яго, Юлiан, аб якiм нiдзе, а нi якiх звестак няма.
Можа хто-небудзь зможа расказаць пра падзеi таго часу,альбо мае звесткi пра гэты род? Буду вельмi удзячны!