Прывітанне, шаноўны спадар Ўладзіслаў Вяроўкін- Шэлюта! Мяне завуць- Вераксо Надзея Вітальеўна.
Каліласка, дапамыжыце парадай, як мне скласць радавод маёй сям’і.
Вось , тое, што мне удалось даведаць у бацькі:
Яго дзед – Вераксо Антон. Імя па-бацьку-невядома. Дваццаць, або каля таго лет, служыў управляючым у пана, але невядома, дзе тэрытарыяльна. А сам пан паехаў у Амерыцу и на радзіме не з’яўляўся. Нібыта, існаваў у той час, указ Расейскай імперыі, па якому выходзіла, што калі ўладальнік доўга не з’яўляецца на радзіме, яго маёмасць магчыма адсудзіць. Што і паспрабаваў зрабіць мой прадзед, але прайграў справу. Пасля чаго яго, зразумела, знялі з пасады ўпраўляючага. Тымняменьш , прадзеда было дастаткова сродкаў, каб купіць траім сваім сынам (Адаму, Францу і Вікенцію) надзелы зямлі, няменьш чым па 10 га, і не абдзяліць сябе, купіўшы зямлю ў нейкай жывапіснай мясціне, з прыгожым возерам , дзе ен застаўся жыць з сваей адзінай дачкой- Евай, мабыць і з жонкай, але гэта, як і імя прабабкі- невядома. Пра прыгожае возера, майму бацьку, распавядала гэта ж самая цетка Ева ў яго дзяцінстве. Нажаль, яна даўно памерла, як і тры яе браты, і неўкага спытаць, дзе ж знаходзілась тая мясціна і што далей стала з прадзедам.
Што датычыцца траіх прадзедавых сыноў, то вядома толькі, што землі ім былі куплены на тэрыторыі цяперашней Гомельскай вобласці. Нібыта, двум сынам – Адаму і Вікенцію побач друг з другам. Мой бацька, Віталій – сын Вікенція, нарадзіўся ў сяле – Журавічы ў 1939г, і свае дзяцінства бавіў разам з дзецьмі Адама. Зараз Журавічы перайменаваны ў Новыя Журавічы Рагачоўскага раёну. Трэцій сын прадзеда- Франц, пры саветах , жыў зусім недалека ад Гомеля, верагодна яго маентак знаходзіўся там?
Што датычыцца майго дзеда- Вікенція Антонавіча Вераксо, то невядома дзе ен нарадзіўся.
Бацька непамятае і дату, называе альбо 1882, альбо 1888 год. Яшчэ пра яго вядома , што ў першую грамадзянскую вайну ен трываў на фронце і быў ўзят ў палон, дзе прабыў два года, ёсць фота ў ваеннай форме.
Дзед ажаніуся на Зборомірской Анне Купріяновне (альбо Кіпріянаўне), альбо 1902, альбо 1904 года нараджэння.
Яшчэ бацька кажа, што памятае, як ў весцы іх ўсе дражнілі “шляхта”, “шляхта” і што яны вельмі пужаліся гэтага.
Таксама, бацька расказаў мне тое, што ведаў пра сваю матулю- Зборомірскую Анну. Што яе родны брат Александр, іміграваў ў Амерыцу, і што ў 60 гадах хацеў павідаць радных, але КГБ прымусілі бабулю і яе сясцер Стасю і Фэлю напісаць адмоўны адказ яго прыняць.
Але, каліласка, прабачце мяне шаноўны спадар Ўладзіслаў, што так сумбурна напісала.
Нават, патрэбна пра род Вераксо спачатку даведацца. Буду вельмі ўдзячна Вам за любую дапамогу альбо параду, якія крокі мне далей прадпрымаць.
З паважэннем, Надзея Вераксо.