Дадам некаторыя новыя звесткi i удакладненнi з мiнскiх i берасцейскiх судоу:
Сасiы-Калячыцкiя з Калечыц на берасцейшчыне вельмi разгалiнаваны род. Частка з iх служыла у 16 ст. на Валынi у ардынацыi Астрожскiх;
Аляксандр Калячыцкi прадаушы сваю частку Калечыц валодау маёнткамi у Гародзенскiм i Ковенскiм паветах Троцкага в. на пач. 17 ст.;
Яшчэ адзiн прадстаунiк роду-Мацей Мiхайлавiч Калячыцкi або Калецкi. Яго жонка i сыны Якуб, Ян i Шщасны таксама прадалi частку Калечыц сваiм кроуным;
Крыштаф Мiнькоускi Нагорны Сасiн Калячыцкi. Мечны мiнскi (прывiлей 1636 г.). Мiнькоускi- ад сяла Мiнькава у наваградзкiм в. Яго кроуныя Калячыцкiя-Халюты (Халуцькi, Халуцiны) валодалi маёнткамi у Смаленскiм ваяводстве;
Бэнэдыкт Калячыцкi атрымау у кастрычнiку 1641 г. добры у чачэрскм старостве, ад якiх адмовiуся староста чачэрскi Казiмiр Тышкевiч;
Якуб Калячыцкi валодау у 1640-х гг. маенткамi у пiнскiм павеце. Жонка яго-Гальшка Стэцкевiчауна;
Род Калецкiх, пра якх я пiсау вышэй, напэуна, усё ж такi не працягвауся у Лiтве- у адзiнкавым выпадку Калячыцкiм названы Мацей, князь-пробошч вiленскi, якi памер у Мазовii i нашчадкау не пакiнуу. Такм чынам у ВКЛ вядомы акуль што адзiн род Калячыцкiх-Сасiнау, вельмi разгалiнаваны. Прадстаунiкi жылi у Берасцейскiм, Троцкiм, Мiнскiм, Смаленскм, Наваградзкiм ваяводствах, на Валынi, у Пiнскiм павеце. Некаторыя лiнii i iх нашчадкi не вядомы. Напрыклад, невядома, хто такi быу Цiхно Сасiн з Калечыц, згаданы у 1567 г.; Яуцiх, бацька Аляксандра (ён жа-Звер), i iyншыя.