Нарэшце вось узяўся разабраць артыкул гербоўнiка Адама Банецкага "Herbarz Polski" i амаль адразу сутыкнуўся з вось якой праблемай: як дакладна трэба разумець чыны "regent grodzki" (1800 р.) i "reget graniczny wilenski" (1801 р.)?! Маскiмум, што я змог знайсьцi: тое, што гэта датычыцца чыноўнiцкага апарату. Магчыма, як мне здаецца, ў першым выпадку гаворка iдзе пра гарадскi ўрад, у другiм - пра вiленскi межавы суд, але есць жаданне мець дакладныя абгрунтаваныя тлумачэннi.
Загадзя, вялiкi дзякуй!
p.s.: чытаў пра "Рэгімент", але здаецца, што гэта не мае нiякога дачынення. можа памыляюся...