Мэтрыкі Слабада-Пырашаўскай царквы глядзіце ў фондзе 136:
1870—1879 — Ф. 136, воп. 19, спр. 38.
1880—1885 — Ф. 136, воп. 19, спр. 52.
Пазьнейшыя ў 34-м вопісу, нешта не магу знайсьці свае нататкі, вось 2 апошнія справы; мусяць быць яшчэ.
1904—1910 — Ф. 136, воп. 34, спр. 241.
1911—1917 — Ф. 136, воп. 34, спр. 244.
Я праглядзеў і выпісаў усю шляхту з мэтрычных кнігаў гэтага прыходу за такія гады: 1786—7, 1800, 1805—12, 1815, 1817—1821, 1823—5, 1827—39, 1853, 1856. Пагэтаму асабліва не заглыбляйцеся. Засяродзьцеся на выпісцы ўсіх Ачапоўскіх, калі вас сур’ёзна цікавіць радавод, з названых мною кнігаў.
У мяне ёсьць радаводы некалькіх галінак Ачапоўскіх. Калі вы праглядзіце кнігі за пэрыяд 1870—1917, дык можна будзе злучыць вашых продкаў, з тым, што ёсьць у мяне. А далей можна будзе глядзець і справу пра шляхецтва.