А паходжанні роду з працы Я. Глінскага "Мядовая даніна як баярская павіннасць: прыклад маёнтка Старыца Капыльскага княства ў XVII–XVIII стст.":
"..У шэрагі мясцовага баярства траплялі таксама людзі з іншым радаводам. У невялікім баярскім паселішчы (на 2,5 валокі) Паповічы пражываў Амяллян Ачапоўскі. У гэтым выпадку назва засценка адлюстроўвала паходжанне яго жыхара. Ачапоўскія з’яўляліся дастаткова разгалінаванай святарскай дынастыяй, яе прадстаўнікі сустракаліся і сярод святароў у вёсках, размешчаных непадалёк ад Старыцы. Верагодна, Амяллян быў сынам ці ўнукам святара, таму яго
надзел і атрымаў назву Паповічы.."