Да, у Чернявского в двух томах встречается информация именно об этих Володковичах, но так как там пока нет статей про именно этих представителей этой большой семьи, то в книге встречаются только косвенные данные. Вот например:
У Марціна Валадковіча, стольніка Менскага, і Ганны з Дэ Раесаў
меўся яшчэ адзін сын Францыск Ксавэры Валадковіч, якому лёс на-
канаваў кароткае жыццё. Пасля смерці бацькі ў яго рукі перайшлі вя-
лікія багацці. Францыск Ксавэры Валадковіч выгадна ажаніўся з Тэ-
рэзай з Пшэздзецкіх, прынёсшай вялікі пасаг, нядоўга займаў урад
суддзі гродскага Менскага, дабіўся высокага ўрада надворнага падка-
морыя ВКЛ, або, інакш, каралеўскага шамбеляна. Памёр, пакінуўшы
двух нялетніх сыноў: Мельхіёра і Каспра, якіх выхаваў яго блізкі крэў-
ны, сын Міхала Валадковіча, старасты Гаенскага, Вінцэнт Валадковіч.
Тэрэза з Пшэздзецкіх, быўшая Францыскавая Валадковічавая, падка-
морына надворная ВКЛ, нядоўга пражыла пасля ўступлення ў шлюб
з Вінцэнтам Валадковічам, старасцічам Гаенскім, і памёрла, як яна
сама пісала ў тэстаменце, «у маладым веку».
-------
Андрэй Валадковіч у сваім даследаванні гісторыі роду Валадковічаў
гербу Радван прыводзіць імёны толькі дзвюх жонак Юзэфа Валадкові-
ча, сына Стэфана Валадковіча, падсудка земскага Менскага: Іаанны Літа-
вор Храбтовічаўны, дачкі Уладзіслава і Тэрэзы з Абуховічаў Літавор
Храбтовічаў і Рэгіны Бранец (9). Пра існаванне Іаанны Бухавецкай
Андрэю Валадковічу нічога не вядома. Андрэй Валадковіч сцвярджае,
што ад Іаанны з Храбтовічаў у Юзэфа Валадковіча нарадзіліся сыны
Тадэуш і Францыск, а ад Рэгіны Бранец сын Ян Генрык Вітольд і дачка
Ганна... Дакладна ўстаноўлена, што ў Юзэ-
фа Валадковіча сапраўды засталіся два сыны: Тадэуш, вельмі рана па-
кінуўшы гэты свет, і Францыск Ксавэры, трымаўшы апошнім у Менскім
ваяводстве пасля 1780 і да 1793 года ўрад мечнага Менскага і памёрша-
га да 1801 года.
-----------
На працягу амаль 20 гадоў Дамінік Валадковіч знаходзіўся ў
вельмі непрыязных адносінах з прадстаўнікамі дому Прэрадоўскіх,
і асабліва з Міхалам, канонікам Віленскім, Мікалаем, канюшым Сма-
ленскім, і Браніславам Прэрадоўскімі. Патрэбна прызнаць, што гэ-
тыя ж адносіны да Прэрадоўскіх былі характэрны і для іншых прад-
стаўнікоў сямі Валадковічаў Міхала, старасты Гаенскага, яго
бацькі Францыска, войскага Менскага, Лявона Паўла Валадковіча,
былога стольніка, а потым і войскага Менскага, а таксама і іх крэў-
ных. Паміж прадстаўнікамі гэтых фамілій, як тады называлі клана-
выя групоўкі шляхты Вялікага княства Літоўскага, абяднаных па
прыкмеце роднасці, увесь час ішла сапраўдная вайна, прымаючая
часта вельмі жорсткія формы.
------
Паводзіны не толькі Лявона Паўла Валадковіча, але і іншых яго крэў-
ных часта выклікалі супраціў у мясцовых жыхароў горада Менска. Так,
у 1739 годзе інстыгатар ВКЛ, стараста Цывільскі і войт Менскі Станіс-
лаў з Бужына Бужынскі, па запатрабаванні менскіх месцічаў выступіў з
маніфестам, дзе абвінаваціў: Андрэя Валадковіча, каноніка Віленскага,
плябана Менскага, Тэклю Валадковічаўну, старэйшую ўсіх менскіх ба-
зыліянак, Лявона Валадковіча, стольніка Менскага, Міхала, старасту
Гаенскага, і Каспра, старасту Краснасельскага, братоў Валадковічаў,
Мікалая Валадковіча, стольніка Вендзенскага, Марціна Валадковіча,
войскага Старадубаўскага, і Яна Валадковіча, падсудковіча земскага
Менскага, у тым, што яны не плацілі гарадскіх падаткаў на тую маёмасць,
якую яны мелі ў межах Менска