Антон Пятровіч Шпілеўскі, нарадзіўся ў 1897 г. ў вёсцы Шушараўка (цяпер у Старадарожскім раёне). Хрышчаны ў каталіцтве. У яго былі два браты і дзве сястры. У Шушараўцы меў ва ўласнасці зямлю, якая, верагодна, дасталася яму і братам у спадчыну ад бацькі.
Калі хтось ведае, падкажыце калі ласка, дзе можна адшукаць якія-небудзь звесткі пра ягонага бацьку Пятра Шпілеўскага і пра яго паходжанне?
У склад якога павета ўваходзіла вёска Шушараўка ў канцы XIX стагоддзя?
Бабруйскі павет.
Трэба глядзець на пачатку мэтрычныя кнігі. Хадзіць яны маглі ці ў Глуск, ці ў Бабруйск.
Найперш глядзіце кнігі Глускга касьцёлу. У фондах №№ 679 і 736. У фондзе 679 было некалікі сьпісаў прыхажанаў, за гады: 1831-1847, 1849-1853, 1860. Архіўных шыфраў не даю, бо малыя фонды моцна перапрацавалі, лепш заказаць у архіве вопісы.
Вось яшчэ кнігі Глускага касьцёлу з дакладнымі шыфрамі:
1868-1885 — НГА 1781-42-1
*, х, † 1885 — НГА 1781-42-2
*, х, † 1888 — НГА 1781-42-11
*, х, † 1893 — НГА 1781-42-16
*, х, † 1899 — НГА 1781-48-15
*, х 1903 — НГА 1781-48-16
* 1908 — НГА 1781-48-17
* 1908-1909 — НГА 1781-48-18
* 1916 — НГА 1781-48-19