Станіслаў Ждановіч, лоўчы койданаўскі, разам з Рыжэўскім і Шабунямі, прадстаўляў у 1630-я гг. як нашчадак Шабуняў,
ліст Мацея Ламжынскага, дадзены ў Навасёлках у 1602 г., з пратэстацыяй шляхетна ўраджонага Цімафея Шабуні, зямяніна князя Радзівіла прысуду Станькаўскага аб тым, што згарэла праз непрыяцеля ў 1601 г. "ізба белая з пякарняй і шмат шляхецкага будавання, прывілей і даніна за выслугі продкам пана Шабуні ад кн. Радзівіла на фальварк і падданых у Лукошыне з пушчай і дрэвам бортным на 1 Кон/зямянскі/...як дзедзіч можа спакойна ўжываць.."
AGAD 1-354-23-130-p.3
Выпіс з кніг койданаўскіх:
Ян Тоўкач, рэвізор Януша Радзівіла кашталяна віленскага, выдаў ліст аб тым, што пры сяле Бранчыцах да пана Магнішэўскага сядзеў на засценку баярын князя Радзівіла Сямён Шабуня з сынамі Раманам, Паўлам, Ярашам, і Максімам. Агранічэнне грунту і ўстава баярам Шабуням. Пісан у Слуцку, 1620 г.
AGAD 1-354-23-171-p.6
У Лукошыне Шабуні яшчэ ў інвентары Станькава 1588 г. Цалкам верагодна пачаткова паходжанне з-пад Бранчыц.