Шунейкі з Навасёлак у Койданаўскім графстве запісаны ў РС 1795 г. як чыншавая шляхта.
Звесткі з XVII ст.:
1673 г. Зямяне ў Навасёлках. Мацей Шунейка дым. Не зразумела толькі, што маецца на ўвазе- яго дым, ці двор, ці дым з яго падданным? Напрыклад насупраць Навіцкага ў Канавалавічах пазначана- дыму няма. Ждановічы ж з Навасёлак, як пазначана ў інвентары 1678 г., дакладна плацілі падымнае да Койданава ад падданных.
1675 г. Зямяне койданаўскія на паконьшчыне. У Навасёлках Мацей Шунейка 5/8 валокі.
1695 г. Зямяне ў Навасёлках. Мацей Шунейка на лістовай павіннасці, Іван Шунейка.
1727 г. Зямяне койданаўскія. "У засценку Шунейкаўскім там жа ў Навасёлках Іван Шунейка прыкупіў ад Ждановічскага грунта".
З мк Койданаўскага касцёла:
1789 г. ахрышчаны Ян, сын Тадэвуша і Феліцыі з Шунейкаў Калечыцаў, з Пяткевіч.