Першапачатковае прозвішча - Папко. Пазней прадстаўнікі роду называліся Папкоўскімі (засценкі Жывіцы і Здановічы) і Бабіцкія ці Бабко, Бабко-Папко (засц. Шпількі, Бабкі). Побач у вёсцы Ляхавічы жылі сяляне Бабко (згадваюцца яшчэ ў 1588 г.) Бабіцкімі, верагодна, называліся, каб адрознівацца ад сялян з такім прозвішчам.