ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ

Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Грыбоўскі / Hrybowski / Grzybowski / Грибовский, Гржибовский  (Прочитано 30239 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Васіль Грыбоўскі

  • Гость
Вітаю вас Ўладзіслаў і кіраўніцтва ЗБШ.
Я Васіль Александраў сын Грыбоўскі.
З даўна цікавіўся гісторыяй і мінулым свайго краю. З гады тры таму зацікавіўся і асабістым паходжаннем свайго роду. На першых парах усё агранічвалася толькі допытамі сваіх старэйшых родных. Прыкладна год таму заняўся болей сур’ёзна  і пачаў наведваць НГАБ.  Даследванні вяду па чатырох прозвішчах адразу. Грыбоўскі – уласнае.  Гурыновіч – дзявочае маёй маці. Ліпскі – дзявочае маёй бабулі па маці. Іваноў – дзявочае бабулі па бацьку.
З-за малой колькасці дакументаў па Магілёўскай губерніі, а дакладна па Рагачоўскаму павету, пра Грыбоўскіх ведаю толькі з аповедаў маіх родных (да 4-га калена), але праца працягваецца.
Пра Гурыновічаў і Ліпскіх  маю інфармацыю да 6–га калена (мэтрыкі, рэвізскія казкі і інш.дакменты НГАБ Бабруйскага павету).
Такое пытанне, ці магу я стаць сябрам – прэтэндэнтам? І як магу дапамагчы сваёй інфармацыяй ЗБШ?

                                                        З павагай Васіль Грыбоўскі

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Выключна па гучаньню прозьвішча мы ў Згуртаваньне не прыймаем :). Але калі ёсьць нейкія дадзеныя, дык чаму не.

З Рагачоўскага павету… Продкі жылі ў Жабіне, Жалезьніках ці дзе?
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Васіль Грыбоўскі

  • Гость
Зноў Вітаю вас, Ўладзіслаў.
Дзякуй за адказ.
Што наконт Грыбоўскіх тояны з в.Дварэц Рагачоўскага павета.

Так як быць з інфармацыяй аб родзе Ждановічы-Гурыновічы і Ліпскія (я пра гэта вам пісаў у першым лісце)?
З павагай Васіль Грыбоўскі

Васіль Грыбоўскі

  • Гость
Дзень добры, васпане Уладзіслаў!

Я Васіль Грыбоўскі, я ўжо звяртаўся да вас з рознымі пытаннямі.
Пра сваіх продкаў па кудзелі, а дакладней аб Гурыновічах-Ждановічах ведаю вельмі шмат, бо па Мінскай губерні захавалася дастаткова дакументаў, і ёсць на што абаперціся ў НацАрхіве.
Пра роднае прозвішча Грыбоўскі ведаю ня шмат. Так як яны паходзяць з Рагачоўскага павету Магілёўскай губерні. У тым жа архіве па гэтай губерні інфармацыі амаль не захавалася. Метрыкі і рэвізкія казкі тых мясьцін адсутнічаюць.
На руках маю толькі некалькі успамінаняў аб Грыбоўскіх Рагачоўскага павету.
1. выпісь з Рагачоўскага земскага суда (ф.2128 оп.1 д4)
2. Вывад 1795г. (ф.2066 оп.11 д9 ст15)
3. Рыестар уваходных дакументаў Магілёўскага ДДС (ф.2066 оп.1 д4 ст 14)
4. Рагачоўскае казначэйства (ф.2159 оп.1 д3 ст10)
5. Кісценеўскае валастное праўленне Раг. павета(ф.2198 оп.1 д36 ст38)
6. Вусныя звесткі ад састарэлых родзічаў. Мой прапрадзед Гаўрыіл Грыбоўскі, па словах стрыечнай бабулі родам з в. Смольнае дзе былі амаль ўсе Грыбоўскія і яны валодалі асабістым лесам, быў жанаты на Кацярыне Яфімавай, шляхцянкі з в.Сенажаткі. Гаўрыіл быў асабістым уладальнікам піўной установы ў в. Дварэц Рагачоўскага павету. У гэтай жа вёсцы ён і абжыўся, адтуль ужо пайшоў мой род надалей.

Дык вось, дастаткова ці будзе гэтай інформацыі для уступлення ў ЗБШ, улічваючы ўсе вышэй згаданыя акалічнасці.

Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 238
  • Грыбоўскі В.А.
Дзень добры, васпане Уладзіслаў!

Зноў дасылаю вам паўторна інфармацыю з удакладненнямі п.п. 7,8 наступнага зместу.

7. Спіс населенных пунктаў Рагачоўскага павета 1922г. у склад Тіхініцкай воласці уваходзіў хутар Смольнае Грыбоўскіх. (ф.428,оп.1,д585 Гом.Дзяр.Архіў)
8. Спіс плацельшчыкаў сельгаспадатку в .Дварэц і х. Смольнае за 1924-25гг (Гомельскі Дзярж. Архіў)
Дык вось, дастаткова ці будзе гэтай інформацыі для уступлення ў ЗБШ, улічваючы ўсе вышэй згаданыя акалічнасці.

Любі бацькаўшчыну, ведай продкаў і адказвай толькі за сябе

жозефина

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
    • Сайт Жозефины Пардесси
уважаемый пан Владислав. у меня возник такой вопрос(я новичок на вашем сайте потому извините ,если задаю не там)У меня прадед Гржибовский Сигизмунд Сигизмундович из г.Борисова Минской области(умер еще до революции)Был врачом в земской больнице.Хотелось бы знать имеет ли он отношение к роду,внесенному в РК Могилевской губернии или  прочитать роспись фамилии Гржибовских.С уважением Ольга.

Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 238
  • Грыбоўскі В.А.

уважаемый пан Владислав. у меня возник такой вопрос(я новичок на вашем сайте потому извините ,если задаю не там)У меня прадед Гржибовский Сигизмунд Сигизмундович из г.Борисова Минской области(умер еще до революции)Был врачом в земской больнице.Хотелось бы знать имеет ли он отношение к роду,внесенному в РК Могилевской губернии или  прочитать роспись фамилии Гржибовских.С уважением Ольга.

Дзень добры, Вольга.

Вось колькі інфармацыі пра Гржыбоўскіх.
У Слуцкім павеце жыў Гржыбоўскі Ёсіф Станіслаў з сваёй сям'ёй, рыма-каталік, быў зацьверджаны ў дваранства Сэнатам у 1846 г. Менскай губэрні.

Гржыбоўскія даказвалі дваранства у Рагачоўскім і Быхаўскім паветах Магілеўскай губэрні. фонд 2066 НГАБ

Гржыбоўскія жылі і ў Бабруйскім павеце.

Калі улічваць што Гржыбоўскі гэта той жа Грыбоўскі, толькі па - польску.
Напрыклад Гржыбоўскі Пятро Іванаў,  ваколіца Горкі Бабруйскі павет, Рэв.казкі 1834 г
Але па сьпісах чыншавага шляхецтва 1829 г. ён жа запісаны Грыбоўскі.

З павагай Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч

Любі бацькаўшчыну, ведай продкаў і адказвай толькі за сябе

жозефина

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
    • Сайт Жозефины Пардесси
Добрый день,Василий.Д  олго не могла наладить связь и поблагодарить Вас за предоставленную информацию.Мне интересно любое упоминание о представителях рода Гржибовских,хотя сама ношу другую фамилию.Моя бабушка Ванда Сигизмундовна Гржибовская вышла замуж за ЕВБ Ивана Александровича Яковлева в 1911г.Жили в СПБ и др.гор.Уехали из Борисова и ее сестры,а братья ушли на фронт,а позже из страны.Собственный дом /Минский пр./сгорел во время большого гор.пожара.Остались только могилы прадеда и прабабушки.Атакже,письма с обращением,-ЕВБ г-ну Гржибовскому с семейством,ЕВБ м-ль Ванде Сигизмундовне Гржибовской и др.бытовые свидетельства об их соц.статусе.Думаю,Гржибовские,живущие в этом регионе,все-же,наши родственники,поскольку,по рассказам дочерей прадеда, Сигизмунда Сигизмундовича иногда навещали братья.И жили они не очень далеко.Уверена,что кто-то из них или все также имели отношение к восстанию 1863 г.и ссылке по 1868г.Хотелось бы что-то восстановить.С ув.Ольга.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Вывады Грыбоўскіх у Менскім ДДСе.

1. 1802.12.20. Гэрб “Прус ІІ”.
У якім павеце жылі не пазначыў.
Вывад: Ф. 319, воп. 1, спр. 31, арк. 1026-1027адв.
Дадатковых вывадаў не было. Відаць, іх дакумэнтаў няма ў фондзе ДДСа.

2. 1816.02.27. Гэрб “Порай”. Зацьверджаны ў расейскім шляхецтве 1842.02.18 № 495 у 6 ч. ДРК.
Жылі ў Слуцкім пав.
Павінна быць родавая справа ў Ф. 319 воп. 2 у Нацыянальным Гістарычным архіве Беларусі.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

жозефина

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
    • Сайт Жозефины Пардесси
Спасибо большое,пан Владислав,за внимание и сообщение.
Может,Бог еще что пошлет.
C Уважением,Жозефина.

elmanie

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 4
Гржибовских в Польше много (14498 лиц). Скажу о ваших поисках дочке моего дяди Мечислава Гржибовского (сам он умер несколько лет тому назад).
Гербы "прус" (герб семьейный моего мужа) и "порай" это тоже польские гербы.
Рвущемуся к власти  дайже ты навластвоваться власть

жозефина

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
    • Сайт Жозефины Пардесси
Уважаемая ELMANIE!
Cпасибо за отклик.Я знаю,что Гржибовских много.Только у прадеда было 8 детей:Мария {в замужестве -Млынек},Ванда,Владислава,Наталья,Вацлава,Чеслав,Антон и,кажется,Зигмунт. Мария с семьей уехала в Польшу.Cвязи не было.Чеслав -во Францию,далее -м.б.США.
Антось,возможно,погиб.Это все во время революции и гражданской войны.Остальные остались в России.Может быть, эти имена что-то скажут Вашим родным.Если будут новости,оставте их, пожалуйста,в личные сообщения или здесь.
С Уважением,Жозефина.
P.S.В предыдущих постах я писала,что родились они в г.Борисове Минской губернии.
« Последнее редактирование: 15 Мая 2008, 01:44:19 от жозефина »

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
Василий! Может, тебе это пригодится. 21 мая 1866 года в Степах Бобр. уезда скончался Дворянин Иван Гржибовский от горячки, 50 лет, прихожанин Бобруйского костела, оставил жену Фортунату, сыновей Петра, Бернарда, Станислава и Игнатия и дочерей Марию, Иозефу и Юлию. Просто я увидела, что ты эту книгу не смотрел до меня.

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
Добры дзень, Васіль!
Адкажы, калі ласка, ці есць у тваім дрэве Гурыновіч Іван, сын Станіслава і Юзэфы з Брылеўскіх. Ведаеш, яшчэ трошкі і мы з табою параднімся :)
Яшчэ пытанне: ці сустракаліся табе Каспяровічы альбо Александровічы з Бабруйскага павету?
З павагай, Алена.

Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 238
  • Грыбоўскі В.А.
Вітаю!
Пан Уладзіслаў да вас пытаньне?
Ці маглі быць Грыбоўскія з раёнаў памежжа Рагачоўскага і Бабруйскага паветаў з выхадцамі украінскай шляхты.
І такое пытаньне? Калі я не памыляюся то згодна з статутам ВКЛ Польская шляхта не мела права набываць маёнткі з сялянамі на гэтай тэрыторыі. Як тады разумець, што напрыклад Грыбоўскія ці Гржыбоўскія, Ліпскія ці напрыклад Аравінка-Гурыновічы быццам бы з палякаў, а маёнткамі валодалі ў ВКЛ?.

З павагай Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч
Любі бацькаўшчыну, ведай продкаў і адказвай толькі за сябе