Вітаю!
Пан Уладзіслаў да вас пытаньне?
Ці маглі быць Грыбоўскія з раёнаў памежжа Рагачоўскага і Бабруйскага паветаў з выхадцамі украінскай шляхты.
Сумняюся. Наадварот, на Ўкраіне было шмат вольнай зямлі і туды актыўна мігравалі, і з Кароны, і з ВКЛ; пераездаў шмат было і ў к. 18 — перш. трэці 19 ст. зь Беларусі.
І такое пытаньне? Калі я не памыляюся то згодна з статутам ВКЛ Польская шляхта не мела права набываць маёнткі з сялянамі на гэтай тэрыторыі. Як тады разумець, што напрыклад Грыбоўскія ці Гржыбоўскія, Ліпскія ці напрыклад Аравінка-Гурыновічы быццам бы з палякаў, а маёнткамі валодалі ў ВКЛ?.
З павагай Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч
Рэальна ня дзейнічала. Палякі куплялі тут замлю без абмежаваньняў. У к. 16 — пач. 17 ст. яшчэ бывалі некаторыя выпадкі абмежаваньняў, пазбаўлялі караняжаў урадаў, але пасьля сяр. 17 ст. на паходжаньне ўжо не зьвярталі ўвагі.
Мяркую, Гурыновічы — гэта яўныя беларусы. Пра Ліпскіх адназначна сказаць нельга. Нехта беларускага паходжаньня (напр.
Цюхаі-Ліпскія), нехта польскага (напр.
Ґаны-Ліпскія). Без радаводаў цяжка нешта адназначнае сказаць. З распаўсюджанымі прозьвішчамі яшчэ ёсьць рэч стварэньня радавода з дакумэнтаў, якія ёсьць і на якія ўдалося патрапіць.
Тырады
"з польскай шляхты" — гэта звычайна канцылярызм, які не нясе за сабою этнічнага зьместу.