Род Варановічаў (герб не пазначаны) паходзіў з Віцебшчыны, валодаў маенткам Воранава ў Полацкім ваяводзтве. Частка перасялілася ў 1770-х гадах пад Лагойск і Плешчаніцы. Першапачаткова чынілі Вывад 1774.12.15 у Віцебскім намесніцтве, што было ўтворана пасьля разьдзела Рэчы Паспалітай. У 1816.07.08 чынілі Вывад у Менскім ДДС. Былі зацьверджаны ў дваранстве Расейскай Імпэрыі Указам Сэната ад 1863.01.28 №769, унесены у 1-ю частку РК. У асноўным былі прыхаджанамі касьцелаў у Гайне, Аколаве і Корані (усе недалека Плешчаніцаў і Лагойска)Барысаўскага пав. У другой палове ХІХст. частка роду жыла ля Наваградка, Дзісны і Вілейкі.