Гэтай восенню, маў вольны час, пакуль быў у бацькоў у Мінску. Пайшоў у Гістарычны архіў на Крапоткіна і запытаў кнігі рэгістрацыі памерлых, народжаных, шлюбаў з Антушоўскага касцёла. На здзіўленне адзначыў, што амаль ні хто імі не цікавіцца: за апошняе дзесяць гадоў імі мала хто браў у рукі. А гэта вельмі цікавы кавалак Беларусі - Рагачоўшчына мае вялікія шляхецкія традыцыі. У ваколіцах Сянажаткі, Антушы, Мазалаў, Церцеж, Дубрава у канцы дзевятнадцатага стагоддзя жылі патомкі шматлікіх літвінскіх шляхецкіх радоў. Яшчэ да паходу у архіў я ведаў, што продкамі маёй маці Сенажэнскай Галіны Эдуардаўны з'яўляюцца Войніч Сяножэцкія, Грахоўскія, Юневічы. З дапамогай архіву я дабраўся аж да 18-га стагоддзя і знайшоў яшчэ прозвішчы продкаў: Міткевічы, Жоўткі, Лазоўскія. Найбольш распаўсюжаны у той мясцовасці дваранскія прозвішчы Грахоўскі, Шацілло, Закрэўскі сустракаюцца, акрамя пералічаных, Антушэвіч, Міткевіч, Быхаўскі, Залесскі, Барановіч, Пархамовіч, Кучынскі,Шчыгельскі, Закржэўскі, Ядлоўскі, Стырыковіч, Ліпскі, Вокржэўскі, Монкевіч, Трацеўскі, Бараноўскі, Юхневіч. Нават пападалася прозвішча Сабчак - можа і вядомы расейскі палітык маў карані з тых месц. Усе запісы зроблены на расійскай мове, чытаць лёгка. Вось так, напрыклад выглядае запіс аб смерці дзеда маёй бабулі Грахоўскай Юзэфы Іванаўны. Са слоў бабулі ён прымаў падзел у польскім паўстанні, быў паўзбаўлен маёмасці, высланы у Польшу. Там у Варшаве нарадзілася бабуля маёй маці Юлія. Калі атрымаў дазвол вярнуцца - арандаваў фальварк Кабанаўка, бо зямлю так і не меў права купіць.
24.02.1888 г. " В Кабановке в возрасте 56 лет скончался дворянин Александр Матвеев Граховский от удушья. Оставил жену Людвику, сыновей Николая, Франциска и Тимофея, дочерей Юлию, Юзефу. тело похоронено на Антушёвском кладбище 26 февраля."
А вось запіс аб смерці бацькі дзеда маёй маці: 19.04.1896 г. " В возрасте 74 года в Сяножатках умер Эдуард Антонов Сяноженский, дворянин, оставил жену Еву, урождённую Жолтек, сына Антона, дочерей Антонину, Юзефу, Мальвину, Станиславу, Клару". Цікава, што Станіслава, яна нарадзілася у 1868 годзе, родная цётка майго дзеда Эдуарда, узяла шлюб з нейкім Курвін -Крукоўскім і жыла у Вялікіх Луках. У іх былі дзеці Антон і Станіслава. Напэўна яе гаспадар маў дачыненне да Соф'і Кавалеўскай, выдатнага матыматыка, якая у дзявоцтве мала прозвішча Курвін-Крукоўская і нарадзілася у фальварку Палібіна каля Вялікіх Лук.
А гэта запіс пра нараджэнне майго дзеда: "15 февраля 1902 года. Крещён 19 февраля . Эдуард Войнич Сяножецкий. Дворян Антона Эдуардова и Теофилии урождённой Юневич Войнич Сяножецких законных супругов сын родившийся пятнадцатого сего месяца в околицы Сяножатки сего прихода. Восприемниками были Иван Шацилло с Мальвиной Тайневичовой". І у рэшце шлюбны запіс, бацька і маці майго дзеда: "29.01. 1895 г. в Антушах. Антоний Сяножецкий 23 лет с околицы Сяножатки Теофилия Юневич 16 лет с околицы Тертеж. Дворян Эдуарда и Евы урождённой Миткевич Жолтков Сяноженских. Мещан Теофила и Евы урождённой из Лозовских Юневичей. Свидетели Викентий Жолток Антон Жолток Виталис Вишневский." Цікава, што па Юневічам ёсць шмат запісаў у ўсіх пяці кнігах, якія я вывучау. Напэўна яны адносяцца да тых дробных шляхцічаў, якія не змаглі даказаць сваё дваранскае паходжанне. У сярэдзіне 19-га веку яны пішуцца, як аднадворцы, потым - сяляне вёскі Цярцеж Лукаўскай воласці, а далей - мяшчане.
Прагледжанныя мною матэр'ялы дазволілі працягнуць галіны майго геніалагічнага дрэва аж да 18-га веку. На жаль не маў дастаткова часу, каб прагледзець увесь архіў Антушоўскага касцёла. Маю надзею у гэтым годзе завяршыць гэту справу. Прашу прабачыць за кепскі беларускі - з 1974 года жыву у Расіі, мала моўнай практыкі.