Сьніткі гэрбу "Сьлепарода І" чынілі вывад у Менскім ДДС 1804.07.23, дадатковы 1827.06.06. Род не быў зацьверджаны у дваранстве Расейскай Імпэрыі з-за "недастатковасьці доказаў". Хутчэй з-за таго, што падалі на разгляд пару вячыстых дакумэнтаў з Ашмянскага суда, а гэта першая прыкмета, як вядома, што дакумент фальшывы, бо усе матэрыялы Ашмянскага суда пагарэлі ў XVIIIст. У вывадзе Сьніткі паказалі, што паходзяць з Полацкага ваяводзтва дзе мелі маентак Каплікоўшчына. У XIX ст. жылі ў Менску і Менскім павеце ў Новым Двары (каталіцкі прыход Каралішчавічы) і фальв.Сьвітайлаве (ня ведаю дзе!). Адна галінка рабіла Вывад у Ковенскім ДДС у1847.10.11, але далейшы лес невядомы.