Капаючыся ў сваіх даўнейшых архіўных выпісках, знайшоў цікавую інфу! Зробленыя ў тыя часы, калі я і ня чуў пра ўкраінскія пэрспэктывы
Запыт камандзіра […] палка.18[…].05.10. Унтэр-афіцэр Казімер Януковіч аб’явіў, што ён паходзіць не са скарбовых сялянаў Менскай губэрні Вілейскага павету сяла […], як у фармулярным сьпісе запісана, але з дваранаў. Пра гэта сьведчыць пасьведчаньне Вілейскага маршалка […], таксама і мэтрыка, што было прадстаўлена ў Інспэктарскі дэпартамэнт Гэнеральнага Штабу, які ў дадатак патрабуе выпіскі з дваранскіх кнігаў;
дадае копіі пасьведчанья і мэтрыкі, просіць учыніць у справах даведку, ці на самой справе Януковіч з родам паходзіць з дваранаў?
Адказ Менскага ДДСу.18[…].06.08.… азначаны Казімер Пятроў сын Януковіч і яго фамілія ў Радаводных кнігах Менскай губэрні не знаходзяцца, як і доказы са Сходу да разгляду прадстаўлены не былі.
Пасьведчаньне Казімеру Пятрову Януковічу.18[…].12.24ад Вілейскага маршалка, што ён запісаны ў дваранскіх сьпісах 18[…] і 18[…].
Даты і канкрэтную інфармацыю выдаліў спэыяльна. А то знойдуцца халяўшчыкі, аматары…