ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Белавінскі, Булавінскі / Bielavinski, Bulavinski / Beławiński, Buławiński / Белавинский, Беловинский, Булавинский  (Прочитано 6863 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Марыя

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Па аповядах, нейкі мой продак Булавінскі (Белавінскі) у ХІХ ст.  прыбыў з Заходняй Беларусі (сваякі яшчэ кажуць з Польшчы) на тэрыторыю Магілёўскай губерні.  Верагодна,  гэта быў Дзяменцій Булавінскі, якога таксама называюць сваякі Дамінікам Белавінскім (у вёсцы клікалі Домкай).  У 1879 г. Дзяменцій ажаніўся на Агаф’е Грамыка з ваколіцы Новыя Грамыкі (у ХІХ ст. Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня). Іх першы сын Афанасій ажаніўся на Паліне Крупскай (з ваколіцы Хізы), дачка Ганна выйшла замуж за Грыгорыя Шаціла. Другі іх сын Пётр – мой прадзед, ажаніўся на Марыі Міхайлаўне Грамыка. Па сямейнай легендзе, першапачаткова прозвішча гучала як Белавінскія (Булавінскія – памылка пісара). Кажуць, што прапрадзед спрабаваў аднавіць шляхецтва на прозвішча Белавінскі.   
« Последнее редактирование: 31 Марта 2010, 13:16:49 от Марыя »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2047
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Пра прыезды — гэта глупства.

Белавінскія жылі ў Рагачоўскім пав., рабілі вывад у Магілёўскім ДДС 1808.02.29 з гэрбам "Тшаска".

У 1864 у казках аднадворцаў і даказваючых дваранства па Рагачоўскаму пав., жылі ў аколіцы Новыя Грамыкі. НГА Беларусі. Ф. 2151, воп. 1, спр. 171, арк. 37-38. (Гэта адзіная кніга шляхецкіх рэвіскіх казак па Рагачоўскаму пав.)

* * *

Пелагія Іванаўна Крупская гэрбу "Крупскі"
* … 1894.10.13, † ……
   Перад шлюбам жыла ў ак. Хізы, мяшчанка.
х Грамыкі, ц. 1914.01.19  Афанасі Булавінскі гэрбу "Тшаска", * … 1887.01.17, † ……, с. Дзяменція Б. і …….
   Перад шлюбам жыў у с. Грамыкі, мешчанін.

НГА Беларусі. Ф. 2960, воп. 1, спр. 6, арк. 168-168адв.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Марыя

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10

Марыя

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Ўладзіслаў! А можаце напісаць, адкуль наступная інфармацыя: "Белавінскія ... рабілі вывад у Магілёўскім ДДС 1808.02.29 з гэрбам "Тшаска". Шукала ў НГАБ, але не знайшла.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2047
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Ўладзіслаў! А можаце напісаць, адкуль наступная інфармацыя: "Белавінскія ... рабілі вывад у Магілёўскім ДДС 1808.02.29 з гэрбам "Тшаска". Шукала ў НГАБ, але не знайшла.

З маіх рэестраў. Вываду ў архіве не захавалася. Тэарэтычна, можа быць родавая справа ў Фондзе Гэрольдыі ў РГИА (Санкт-Пецярбург).
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.