У 1864г. сям’я Радушкевічаў была прыхаджанамі Смалянскага і Аршанскага касьцёлаў. Уладальнікі фальваркаў Сялец і Кашын, што недалека ад Смалян, а таксама (магчыма!) маёнтка Гразін (таксама побач).
Маецца інфармацыя па трох пакаленнях Радушкевічаў:
1 пакаленьне
1 Базыль Радушкевіч
* … 1776, † маёнт. Сялец, 1846.08.01, □ Смалянскія могілкі.
Ротмістар войска Польскага [напэўна, служыў войсках Царства Польскага].
х1 ... Марыянна Шаматульская, *……, † ……, д. …… і …….
х2 ... Марыянна Арцішэўская, *……, † ……, д. …… і …….
(У метрыцы пра сьмерць Базыля жонкай паказана Марыянна Арцішэўская, таму можна меркаваць, што гэта яго 2-ая жонка, альбо ксендз памыліўся ў напісаньні прозьвішчаў. У любым выпадку, і Шаматульскія, і Арцішэўскія — гэта ўладальнікі суседніх зь Сяльцом маёнткаў. Таксама вядома, што ўсе сыны Базыля дакладна ад маці Шаматульскай, з дачкамі складаней, магчыма, што ўсе ад яе, а калі ня ўсе, то найстарэйшыя...)
2 пакаленьне
(усе дзеці Базыля)
2/1/1 Ігнацій
*……, † …….
Згадваецца ў 1846 г.
3/1/1 Клеменс
*……, † …….
Згадваецца ў 1846 г.
4/1/1 Касьпер
* фальв. Сялец 1809, † …….
Тытулярны радца (1843-45).
У 1840-х гадах жыў у фальварку Гразін (Смалянская парафія), у 1864 г. у фальв. Кашын (Аршанская парафія), але ў сьпісах прыхаджанаў таго ж прыходу за 1867 г. ні яго, ні дзяцей у згаданым фальварку ўжо не значыцца, а толькі яго родная сястра Францішка.
х ... Зоф’я Пячкоўская, * …… , † да 1864, д. …… і …….
5/1/1 Ян
* фальв. Сялец 1817.07.03, † …….
Харужы (1844).
х Смаляны, касьц. 1844.06.30 Эльжбэта Эрдман, * маент. Дубянец 1814.08.15, † ……, д. Юзафа Э. і Караліны Мянчынскай.
Перад шлюбам жыла ў маёнтку Пашкава (Смалянская парафія).
6/1/1 Фэлікс
* … каля 1819, † …….
Нежанаты.
Жыў у 1864 г. ва ўласным фальв. Сялец (Смалянская парафія), разам з роднай сястрой Паўлінай.
7/1/1 Францішка
* … каля 1819, † …….
Жыла ў 1864 г. разам зь сям’ёй роднага брата Касьпера ў фальв. Кашын.
8/1/1 Юзэфа
* … 1821, † …….
х ... Антоні Ступінскі, * … 1802, † ……, с. …… і …….
Депутат Аршанскага павета (1840-я).
Уладальнік фальв. Васіленкі (Смалянская парафія, Аршанскі павет).
9/1/? Паўліна
* … 1824, † …….
10/1/? Петранэля
* ……, † …….
Згадваецца ў 1846 г.
3 пакаленьне
(усе дзеці Касьпера)
11/4 Браніслава
* … 1835, † …….
Згадв. у 1864 г.
12/4 Адэлія
* … 1837, † …….
Згадв. у 1864 г.
13/4 Цэцылія
* … каля 1840, † …….
Згадв. у 1864 г.
14/4 Ядвіга
* фальв. Гразін 1843.05.24, ~ Смаляны, касьц. 1843.05.27, † …….
Згадв. у 1864 г.
15/4 Марыя-Ганна
* фальв. Гразін 1845.05.04, ~ Смаляны, касьц. 1845.05.02, † … да 1864.
16/4 Юзаф (Іосіф)
* (фальв. Гразін?) 1850, † …….
Згадв. у 1864 г.
Крыніцы:
Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі.
1781-26-1103, арк.20, 96
1781-30-167, арк.120адв.
1781-30-168, арк.56
1781-30-267, арк.23
2377-1-17, арк.22
Зацікаўлены ў дадатковай інфармацыі.