А вось хто з Карповічаў цікавіць мяне, раптам нехта пабачыць у архіўных справах.
Якаў
* ……, † … да 1901
х Тацьцяна Самуілаўна …, * ……, † хут. ля в. Навінкі (Грэская вол., Слуцкі пав.) пасьля 1901, □ Строхава.
"Праваслаўная. Пражывае ў Грэскай воласьці. Паходзіць з былых аднадворцаў прылічаных да сялянаў".
Купіла ў 1901 участак зямлі з маёнт. Замосьце і ў засьц. Навіны (Грэская вол., Слуцкі пав.) у Соф’і Паўлоўскай.
Іх дзеці:
Соф’я
* ……, † ……
х (Забелы, ц. 1899?) Міхаіл Міхайлавіч Прахарэвіч
Перад шлюбам жыў у Амговічах (?).
Аляксандар
* … 1877, † 1942/3
Домна
* ……, † 1942
Анэта
* ……, † ……
Напэўна — Ганна.
Тарэза
* ……, † ……
Магчыма, хрышчана як Праскоў’я/Параскевія. У побыце Праскоўяў у шляхецкіх сем’ях называлі Тарэзамі.
Стэфанія
* ……, † ……
N. (дзяўчына)
* ……, † ……
Невядома дзе жыў Якаў і дзе нарадзіліся ягоныя дзеці (парадак нараджэньня дзяцей дакладна не вядомы). Удава купляла зямлю ўжо пасьля сьмерці мужа. Зь гледзішча ня надта распаўсюджанага імя па-бацьку жанчыны — Тацьцяны Самуілаўны — можа нехта заўважыць.