З метрычных кнігаў Койданаўскага касцёла. 1766 г. ахрышчаны Вінцэнт, сын Дамініка і Агаты з Калечыцаў Ёдкаў, з Хоміч.
Ёдкі- шляхта з койданаўскай парафіі. Першапачаткова форма прозвішча- Ёдкевіч (Ёткавіч?)- Jotkiewicz, Jodkiewicz.
У 1-й палове XVII ст. Ёдкевічы на чыншы на зямлі ў маёнтку Койданава.
1670 г. Шлюб: D/ominus/ Стэфан Філіповіч з Сакоўшчыны (сын вознага Менскага Яна Філіповіча) х D/omina/ Крысціна Ёдкевіч з Цяўлава. Сьведкі Паланевічы, Альберт Дашкевіч з Рубілак, Ян Дземідовіч.
1707 г. Станіслаў Ёдкевіч і Петрунэля Цяўлоўская - хросныя Францішка, сына Яна (брата майго продка) і Магдалены Калечыцаў, з Цяўлава.
1707 г. Кум Станіслава Ёдкевіча- Георгій Ханецкі, Цяўлава.
1743 г. Ахр. Ян, сын Самуэля Ёдкевіча з Навасёлак. Хросная GD Аўсядоўская.
1743 г. Дамінік Ёдка ў Навасёлках.
1747 г.ахр. Францішак, сын Самуэля Ёдкі з Леднікоў.
1748 г. Самуэль Ёдка ў Цяўлава.
1750 г. Дамінік Ёдка і Ганна Антановіч- хросныя Барталамея, сына Пятра і Магдалены Ждановічаў у Навасёлках.