ЗДРАЕЎСКІЯ гэрбу "Юноша" паходзяць з Польшчы з Плоцкага ваяводзтва, валодалі там маент.Здроева і Вышыны.
У канцы XVII cт. Павел Здраеўскі Чашнік Варэцкі пераехаў у Вялікае Княства Літоўскае, дзе заснаваў беларускую лінію рода. Галоўным маенткам Здраеўскіх былі Пярошыцы, у 2-й пал.XVIII дадаліся яшчэ Гілі, абодва недалека ад Лукомля ў Сенненскім павеце, Магілеўскай губерніі(зараз Чашніцкі раен, Віцебскай вобл.). Таксама мелі некалькі недалека раскіданых драбнейшых фальваркаў у Сенненскім і Барысаўскім паветах(зараз той жа Чашніцкі раен, і Крупскі раен Менскай вобл.) У канцы XIX ст. Леапольд Здраеўскі праз шлюб з Марыяй Коллб-Сялецкай атрымаў яшчэ вялікі маентак Межыцы(Межджыцы) у Лепельскім пав. Пасьля рэвалюцыі большасьць роду зьехала ў Польшчу, іх нашчадкі жывуць зараз у Варшаве і Беластоку. Адзінкі засталася на Беларусі.
Даказвалі шляхецтва праз Магілеўскі ДДС.
Зацікаўлены ў дадатковай інфармацыі і шукаю "згубленых" нашчадкаў менавіта з беларускай лініі рода, бо ў Польшчы хапае Здраеўскіх з іншых галін.