Гардзялкоўскія - Гарканскія гэрбу "Ляліва". Даволі значны і заможны род. У XVII-XVIII ст. валодалі маент.Васішкі ля Івянца (зараз Валожынскі раен, Менскай вобл.). У пач.XVIII ст. падзяліўся на дзьве галіны. Старэйшая засталася ў Васішках, а пасьля яго продажу перабралася на Гарадзеншчыну (жылі ля Ваўкавыска і Гродна), наколькі мне вядома гэтая галіна згасла ў сярэдзіне ХХ ст. Малодшая галіна ў сярэдзіне XVIII ст. перанеслася на ўсход Беларусі. У розныя часы мелі шэраг буйных маенткаў Плоскае, Папоўка, Габрыэлева, Гастынічы, Трасьцянка, Сакалянка(Сенненскі пав.Магілеуская губ.(зараз Талачынскі раен, Віцебская вобл.)), Прыхабы, Парэчча, Пярэвалачна(Аршанскі пав.Магілеўская губ.(зараз Аршанскі і Талачынскі раен)), Друцк, Круча, Янава, Бурнеўка, Дзям'янава, Маўрыцын (Магілеўскі пав.(зараз Талачынскі, Аршанскі раен, Віцебскай вобл. і Магілеўскі раен, Магіл.вобл.)), Антопаль (Чэрыкаўскага пав.(зараз Крычаўскі раен, Магілеўскай вобл.)), Кісялевічы (Бабруйскі пав. Менскай губ.(зараз у межах г.Бабруйска, Магілеўскай вобл.)) і Астраглядава (Рэчыцкі пав. Менскай губ.(зараз Брагінскі раен, Гомельская вобл.)). Сярод Гардзялкоўскіх некалькі прадстаўнікоў былі ўдзельнікамі паўстаньня 1863г. Альгерд і Канстанцін Гардзялкоўкія, вядомыя прадпрымальнікі і грамадзкія дзеячы, ў 1905г. заснавалі у сваім маентку Папоўка нелегальную беларускую школу, дзе выкладчыкам быў Якуб Колас, у 1918г. яны падтрымалі стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, іх маці Тэрэза з Грэбніцкіх-Дактаровічаў да рэвалюцыі была перакладчыцай на беларускую мову шматлікіх твораў польскіх, французскіх і расейскіх аўтараў. Пасля рэвалюцыі замажнейшыя Гардзялкоўскія зьехалі ў Польшчу, частка засталася на Беларусі ў Кляшчах і Быковічах Мсціслаўскага раена Магілеўскеай вобл. Зараз Гардзялкоўскія жывуць у Польшчы, Швецыі, Аўстраліі, Беларусі, Украіне і Расеі.
Зацікаўлены ў дадатковай інфармацыі, шукаю кантактаў з расейскімі прадстаўнікамі роду.