Мячэт знаходзіўся на вуліцы Татарскай (Малой, Сьвіной=)), зараз Пралетарскай, на рагу. Быў драўляны, аднапавярховы. Дах гонтавы, сьцены зьнізу бурыя, зьверху зялёныя. Уваход быў з усходу. Пры мячэту існавала мусульманская школа. Спалены ў 1935 г. На месцы мячэту пабудавалі аднапавярховы дом на 2 кватэры, які стаіць і зараз, але па вышыні значна меншы за мячэт.