У 1889 у Пухавічах не паказана, каб Ждановічы мелі зямлю, можа што пазьней купілі. У Пухавіцкай воласьці Ігуменскага пав. Ждановічы мелі ўласную зямлю ў аколіцах Навапольлі і Рэпішчы, названы дваранамі, рыма-католікамі.
Эдуард Францавіч — ак. Навапольле, 26 дзес. з.
Вікеньці Сямёнавіч — ак. Рэпішча, 45 з чвэрцю дзес. з.
Віктар Фаміч — ак. Рэпішча, 20 дзес. з.
Ігнаці Фаміч — ак. Рэпішча, 20 дзес. з.
У Белічанскай вол. Ігуменскага пав.:
Антон Мацьвеевіч, дваранін, праваслаўны — ак. Брусьлева, 5 дзес. з.
===
Рэпрэсіі 1920-х гадоў слаба дакумэнтаваныя, высылалі па рашэньнях сходаў беднаты, сельсаветаў і т.п., так званых "спэцперасяленцаў" цяжка шукаць у архівах.
З больш позьніх:
Адам Вікенцьевіч (* 1887), беларус, зь в. Рэпішча Пухавіцкага р-ну Менскай вобл., аднаасобнік, высланы ў 1930.
Вітальд Іванавіч (* 1885), беларус, зь в. Рэпішча Пухавіцкага р-ну, аднаасобнік, у 1932 — 5 год папраўча-працоўных лягераў.
Карл Рамуальдавіч (* 1874), беларус, з хут. Казлы Пухавіцкага р-ну, жыў у г. Чэрвені, вартаўнік, у 1937 — растраляны.
Пётар Адамавіч (* 1907), беларус, зь в. Навапольле Пухавіцкага р-ну, калгасьнік, у 1933 — растраляны.