У інвентары Станькава 1751 г.сярод зямян Станіслаў Ждановіч і Рыжэўскі ў засценку Шабунеўшчына. Гэты засценак за Дабрынёва аддзелены ад Лукошына Шабуней.
Генеалогія Ждановічаў з ДДС мае недакладнасці і складана дакладна звязаць усіх з гэтага роду, але Ждановічы з Шабунеўшчыны 18 ст. безумоўна нашчадкі аднаго з братоў з Навасёлак: Станіслава, лоўчага койданаўскага, або яго брата Габрыэля.
Першы, разам з Рыжэўскім і Шабунямі, прадстаўляў у 1630-я гг. як нашчадак Шабуняў, ліст Мацея Ламжынскага, дадзены ў Навасёлках у 1602 г., з пратэстацыяй шляхетна ўраджонага Цімафея Шабуні, зямяніна князя Радзівіла прысуду Станькаўскага аб тым, што згарэла праз непрыяцеля ў 1601 г. "ізба белая з пякарняй і шмат шляхецкага будавання, прывілей і даніна за выслугі продкам пана Шабуні ад кн. Радзівіла на фальварк і падданых у Лукошыне з пушчай і дрэвам бортным на 1 Кон/зямянскі/...як дзедзіч можа спакойна ўжываць.."
Брат Станіслава, Габрыэль, зямянін у Навасёлках, набыў частку маёнтка Навасёлкі Ляхаўшчыну ад Стэфана Крыштафавіча Гладкага. Быў жанаты на Зофеі нар. Івіцкай, спадчыніцы Дабрынёва, у 1669 г. разам з Станькаўскім зямянінам Пуміным (нашчадкам Гладкіх) прадалі двух сялян з Дабрынёва. Другім шлюбам жанаты на Кісялёўне.
AGAD 1-354-23-130-p.3