У інвентарах Капыльскага княства 1698, 1699, 1700 гадоў у сяле Балотчыцы існаваў зямянскі кон Лапацінскі - ад прозвішча трымальнікаў у 1657 г. Лапатаў. Саміх Лапат у гэтыя гады ўжо не сустракаецца, як і ў Лапатычах. На гэты час трымальнікі зямлі- зямяне на казацкай службе Навіцкія, Корбуты, Марозы, Лабейкоўскія, Карповічы, Корзуны, Катлубаі. Некаторыя з гэтых прозвішч сустракаюцца ў суседнім Цімкавіцкім графстве.
Адносна Лапаткаў з Цімкавіцкага графства, першая згадка аб іх у інвентары 1684 г.: у сяле Блеўчыцы на чыншавых валоках сядзелі 6 асобаў- Андрэй, Лаўрын, Міхал, Стэфан, Ян і Кандрат Лапаткі. Пры гэтым у цэнтры воласці- Быстрыцы- Андрэй пазначаны як трымальнік пустой 1.5 валокі з сыноўцамі, г.зн. дарослымі пляменнікамі. Не выключана, як пісаў вышэй, што яны маглі паходзіць ад перасяленцаў з Капыльшчыны Лапатаў ( Андрэй Лапата з Лапатыч, з Балотчыц у 1657 г.?) Здаецца, частка насельніцтва Блеўчыц да 1684 г. была пераведзена на чынш з служылага насельніцтва- сярод павіннасцяў згадваецца, што жыхары "плацяць усёй вёскай за баярскі засценак", які адносіцца да Блеўчыц.
Радавод майго прадзеда:
1 пакаленне
1. Апанас Лапатка, цівун быстрыцкі ў 1730 г.на вольнай зямлі ў Мацкевічах і чыншы ў Блеўчыцах.
2 пакаленне
2.1 Нікіфар, на вольнай зямлі і чыншы ў 1760-я гг.
3 пакаленне
3.2 Якуб
4 пакаленне
4.3 Андрэй з Блеўчыц з Наталля Касцелей (яе сваякі Корзуны ў Мацкевічах)
5 пакаленне
5.4 Тэадор-Ігнацій *1816 х Анастасія, дачка Якуба Варчэні (Варчэні- баяры і зямяне ў Лешне ў XVIII ст.) і Ганны Фенкевіч (у XVIII ст. вольныя ў засценку Скеп'ева)
6 пакаленне
6.5
Марк у Лешне
7 пакаленне
7.6 Аляксандр у Вераб'евічах.