ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Раецкі (татарскі род) / Rajecki (rodzina tatarska) / Раецкий (татарский род)  (Прочитано 9120 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Miskiewicz

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 18
Хто-небудзь ведае адкуль прозьвішча Раецкі?
У г. Узда Менскай вобласьці жыве даволі шмат Раецкіх, усе маюць татарскія карані.
« Последнее редактирование: 18 Августа 2010, 15:26:58 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Jozef-Jakubowski

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Раецкія гербу Траска.
Ян-Аляксандар у 1651-1670 ротмістр каралеўскі і ўладальнік маёнтку Дубова ў Барысаўскім павеце.
Ягоны сын Абрагам у 1749 аддаў у спадчыну Дубова сынам Рафалу і Мустафу. Мустафа бязьдзетны.
У Рафала сын Шабан. Шабан прадаў Дубова ў 1786 Іосіфу Хмялеўскаму.
У Шабана сыны Ібрагім, Сюлейман, Мустафа і Хасень.
Ібрагім 1793 г.н. - мулла ў Менску з 1840 па 1855. У 1854 спраўдзіў шляхецтва роду. Сыны Бякір, Амурат і Хасень.
Сюлейман - сыны Аляксандар і Захар.
Мустафа - жыў у Бутрыманцах Троцкага павету. Сыны Бякір, Сюляйман, Асман і Амурат.
Хасень - жыў у мястэчку Ўзда Ігуменскага павету. Сыны Аляксандар, Шабан, Сапар, Бякір і Захар.