Знайшліся яшчэ Вайцяховічы, відавочна, агульнага паходжання, ў суседніх в. Ліцьвяны і Маковішчы.
Ф. 694-2-3370
Інвентар фальварка Маковішчы 1794 г.
Зямянін Ян (Янка) Вайцяховіч. Сыны Міхал 3 гады, Тэадор 1 год, дачка Іаганна, брат Грышка 19 гадоў.
Там жа акрамя сялян зямяне:
Буднік, Марцін Шчаблоўскі, Геранім Дабравольскі, Лаўрын Красоўскі.
Красоўскія таксама ў Дабрынёва.
У 1791 г. у мк Станькаўскай царквы шлюб: Якуб Дабравольскі і Даміцэля Апраніч. З Апранічаў і жонка майго продка Базыля Гладкага. Тыя Апранічы з Станькаўскіх мяшчан, частка менаваліся пасля Аляшкевічамі і шукалі вольнасць.
Інвентар 1792 г. На вольнай зямлі ў Маковішчах Ян Вайцяховіч на 1/2 валокі, Марцін Шчаблоўскі
Інвентар 1789 г.
Ян Вайцяховіч на чыншы. Там жа зямяне Ян Валашчэвіч і Марцін Шчаблоўскі.
Сярод падданых прозвішчы: Торба, Астравух, Анцук, Даўгяла.
У інвентары 1747 г. Вайцяховічаў у Маковішчах няма. Ёсць баяры Францкевічы. Сымон Францкевіч з грунта з лістамі ездзіць, чынш.
З метрычных кніг Ліцьвянскай царквы:
У 1727 г. Бенедыкт Вайцяховіч у Ліцьвянах.
1756 г. у Бяганскіх кум Пётр Вайцяховіч
1757 г. Лявон Вайцяховіч
1769 г. метрыка аб хросце вышэйзгаданага Яна з інвентара:
Ян, сын Лявона Вайцяховічаў і Еўдакіі з Францкевічаў з Маковішч. Бачна, што Лявон асеў на зямлі жонкі, як часта было. Няма Вайцяховічаў і ў інвентары Маковішч 1669 г. пры перадачы маёнтка ад Кастравіцкага Стэфану Гладкаму.
1768 г. Хрышчаны Ігнаці, сын Рыгора і Марыны Вайцяховічаў з Ліцьвян. Хросная Феліцыяна Валчкевічаўна (кроўная святара Ваўчкевіча).
1770 г. Хрышчана Іаганна дачка Рыгора Вайцяховіча.
1763 г. Лявон Вайцяховіч і Марыяна Шчаблоўская хросныя ў Багданкевічаў.
1771 г. Хрышчана Таццяна, Сямёна і Марыяны Снарскіх. Хросныя Рыгор Вайцяховіч і JMP Марыяна Валчковічаўна.
Яшчэ былі нейкія Вайцяховічы ў Зубрэвічах, трохі далей ад Маковішч і Ліцьвян. З Зубрэвіч у 19 ст. шукалі вольнасць ад падданства Шыкеры.
У 1731 г. Шлюб Мацей Стэцкевіч з Баравой і Ганна Вайцяховічаўназ Зубрэвіч.
1791 г. Ігнаці Вайцяховіч хросны ў Бароўскіх з Ліцьвян.
1792 г. Ігнаці Вайцяховіч і Марцэля Ваўчковічава хросныя ў кагосьці ў Ліцьвянах.
1796 г. Рыгор (сын Лявона) Вайцяховіч і Клара Дварэцкая хросныя ў сялян Астравухаў у Маковішчах.
1797 г. Ганна Вайцяховічаўна з Маковішч у Жылінскіх.
1795 г. Шлюб Васіль Урублеўскі і Барбара Вайцяховічаўна з Ліцьвян.
1800 г. Хрышчана Іаганна, Сымона і Даміцэлі Вайцяховічаў. Хросныя Андрэй Вайцяховіч і Елена Шэвелева з Таўстухі, парафіі Вуздзенскай.
1802 г. Пан Дамінік Доўнар і Ганна Вайцяховічаўна з Ліцьвян хросныя ў кагосьці.
1817 г. У Шляхетных Шаблоўскіх хросная Вайцяховічава з Маковішч.
1816 г. Шлюб у невядомага паходжання людзей. Вайцяховічы часам менаваліся Вайцяхоўскімі, нельга выключаць, што гаворка аб Вайцяховічах з Ліцьвян, але дакладна не вядома:
Хрышчана Караліна-Францішка-Уршуля, PP Францішка і Елены Вайцяхоўскіх. Хросныя Валенты, каморнік менскі, Францішак, Кацярына Тоўкачы з Ліцьвян.
1811 г. Пан Ян Белікавіч і Зофея Доўнарава хросныя ў Вайцяховічаў з Ліцьвян.
1810 г. Рагоўскі і Снарская ў Вайцяховічаў з Ліцьвян. Хрышчаны Лявон-Тэадор, сын Ігнація.
1808 г. Ганна, дачка Міхала і Дароты з Баравікоў Вайцяховічаў з Таўстухі.
1807 г. Хрышчаны Марцін-Філіп, сын Ігнація і Марыяны Вайцяховічаў. Хросныя Рагалевіч і Русецкая з Ліцьвян.
У часы Расійскай імперыі Вайцяховічы ў Ліцьвянах дакладна запісаныя ў сялянах.
Мяркую, Рыгор Вайцяховіч мог быць тым самым Рыгорам, бацькам Антонія з Навасёлак і Юрыя з Негарэлага, пасля з Таўкачоўшчыны і Дабрынёва. Калі яны сапраўды сваякі паміж сабой наогул. Вайцяховіч даволі распаўсюджанае ў гэтых мясцінах прозвішча. Але і Рыгораў Вайцяховічаў іншых у наваколлях пакуль не знайшлося.